Фотаздымкі становяцца гісторыяй

На выставе “Беларусь шматнацыянальная” можна пабачыць, якое насычанае жыццё ў грамадскіх суполак — армянскай, рускай, турэцкай, украінскай і карэйскайГэтая выстава фотаздымкаў стваралася да Фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Там і дэманстравалася пад час чэрвеньскіх урачыстасцяў. А цяпер яна разгорнута ў памяшканні апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, што па мінскай вуліцы Камуністычнай. “Мы папрасілі актывістаў падабраць фотаздымкі, якія адлюстроўваюць усю шырокую палітру жыцця суполак: святы, вучобу ў нядзельных школах, сустрэчы і шэфскія канцэрты, патрыятычныя акцыі…, — удакладняе супрацоўнік апарата Аляксандр Сасновіч. — Для таго, каб тыя здымкі, у асноўным аматарскія, лепш глядзеліся, давялося іх дадаткова апрацаваць. Затое цяпер імі можна любавацца”.
Таленты сустрэліся ў Івянцы
На выставе “Беларусь шматнацыянальная” можна пабачыць, якое насычанае жыццё ў грамадскіх суполак — армянскай, рускай, турэцкай, украінскай і карэйскай
Гэтая выстава фотаздымкаў стваралася да Фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Там і дэманстравалася пад час чэрвеньскіх урачыстасцяў. А цяпер яна разгорнута ў памяшканні апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, што па мінскай вуліцы Камуністычнай. “Мы папрасілі актывістаў падабраць фотаздымкі, якія адлюстроўваюць усю шырокую палітру жыцця суполак: святы, вучобу ў нядзельных школах, сустрэчы і шэфскія канцэрты, патрыятычныя акцыі…, — удакладняе супрацоўнік апарата Аляксандр Сасновіч. — Для таго, каб тыя здымкі, у асноўным аматарскія, лепш глядзеліся, давялося іх дадаткова апрацаваць. Затое цяпер імі можна любавацца”.
Выстава ўжо выклікала немалы інтарэс. Дарэчы, знайшлося ў экспазіцыі і месца здымкам, якія рабіліся пад час сумеснай штогадовай працоўна-культурнай акцыі прадстаўнікоў розных этнасуполак “Наш дом — Беларусь” . На іх бачна, як яны садзяць кветкі на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, што непадалёк ад Мінска. Сёлета, як мы ўжо расказвалі, этнаваланцёры высадзілі вялікі ўчастак лесу паблізу вёскі Каралеўшчына, што ў Валожынскім лясгасе. На нядаўнім пасяджэнні Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі, а таксама ўсе суполкі, якія бралі ў ёй удзел, адзначаны Падзячнымі лістамі ад Упаўнаважанага.
Лідары суполак на апошнім пасяджэнні Савета выказалі жаданне прадоўжыць праект “Беларусь шматнацыянальная”. Цяпер у апараце Упаўнаважанага пачаты збор здымкаў, якія адлюстроўваюць жыццё іншых этнасуполак краіны.
На пасяджэнні Савета заслухана інфармацыя і пра тое, што на пачатак кастрычніка намячаецца візіт вялікай колькасці актывістаў розных этнасуполак нашай краіны да калег у Літву. Мяркуецца, што дапамогу ў арганізацыі і правядзенні такога знакавага мерапрыемства ў Вільнюсе, на якім лідары грамадскіх суполак суседніх краін абмяняюцца досведам працы, акажа і Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве. Адразу ж на пасяджэнні была ўнесена прапанова аб тым, што “гістарычную сустрэчу” трэба будзе абавязкова належным чынам адлюстраваць і ў фотаздымках…
Іван Іванаў
Таленты сустрэліся ў Івянцы: мясцовы гурт цыганскага танца “Ромалэ” і спявак-украінец Уладзімір Лашак. Фота з выставы “Беларусь шматнацыянальная”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter