Абзор кнiг «Жывая класiка дзецям. Жабкi i Чарапаха» i Iда Лiндэ «Нябесны футбол»

Фiласофiя чарапахi

Уладзiмiр Караткевiч. Жабкi i Чарапаха.
Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2018.

Не прапусцiце чарговую кнiгу з серыi «Жывая класiка дзецям». Недарагiя выданнi, яркiя iлюстрацыi, выдатныя тэксты — усё, каб пазнаёмiць дзяцей з беларускай лiтаратурай i давесцi i iм, i iх бацькам, што беларускае — гэта непаўторна i цiкава! На гэты раз у серыю патрапiлi цудоўныя казкi Уладзiмiра Караткевiча «Жабкi i Чарапаха» i «Верабей, сава i птушыны суд». Захапляльны змест, фiласофскi падтэкст. Кожны радок — дасканалы i блiскучы, як марскi каменьчык, адшлiфаваны мiльёнамi хваляў. Спяваюць жабкi, весяляцца. «Церушыў на iхнiя галоўкi цёплы дожджык, свяцiла праз яго сонца». I папрасiлася ў вясёлы хор вялiкая балотная Чарапаха. Але вось бяда — спяваць не ўмее, скакаць не ўмее, жабурынне — iкру — не нясе... Ды яшчэ карычневая i цвёрдая. Пасмяялiся жабкi... Пакрыўдзiлася Чарапаха i сышла. «I нашто, калi ты зялёны i мяккi, лаяць таго, хто карычневы i цвёрды? Ты вось ходзiш на дзвюх нагах, а кот — на чатырох. I няхай сабе». Згадзiцеся, вельмi важны i актуальны гуманiстычны пасыл. А вось другая казка, на фальклорнай аснове. Пра вясёлага вераб’я, якi ляпнуў сiтаўку крыльцамi па хвасце. А чаго хвастом трэсла за траiх? А сiтаўкi ўзялi ды паскардзiлiся арлу. Вось i вырашыла птушыная грамада пакараць свавольнiка. Але не так проста гэта зрабiць. Колькi справядлiвасцi i несправядлiвасцi ўтворыць птушыны суд? Мудрыя, вясёлыя i сумныя казкi напiсаныя так, нiбыта аўтар вядзе дыялог з маленькiм чытачом, змушаючы таго думаць i разважаць самога. А аформiла гэты выпуск мастачка Элеанора Ляхновiч.

Iда Лiндэ. Нябесны футбол.
Мiнск, Выдавец А.М.Янушкевiч, 2018.

Кнiжка, нягледзячы на адно iмя на вокладцы, насамрэч мае двух аўтараў: шведскую паэтэсу, пiсьменнiцу, крытыка Iду Лiндэ i пiсьменнiцу, мастачку, перакладчыцу Наталлю Паваляеву з Мiнска. Менавiта Наталля — аўтар iдэi зрабiць з аднаго верша Iды iлюстраваную кнiжку, таму што радкi твора «Нябесны футбол» аднойчы ў цяжкiя хвiлiны жыцця адгукнулiся, спарадзiлi шэраг вобразаў. Верш напiсаны ў падманлiва простай, «дзiцячай» форме. «Калi я была маленькая, мая мама мела крылы. Нялёгка гуляцца, калi мама ўвесь час лунае...» Вядома, лiрычная гераiня марыць пра мацi без крылаў, якая будзе належаць толькi ёй. За радкамi ўгадваецца летапiс жыцця, сутыкненне дзiцячага i дарослага светаў. Дарослыя ўспрымаюцца iстотамi ўсемагутнымi, якiя жывуць ва ўласным, недаступным дзецям вымярэннi... Але прыйдзе час, i дзiця само адрошчвае крылы i ўсведамляе крохкасць жыцця i боль страт... Бо аднойчы мацi зноў апынаецца ў iншым свеце i робiцца крылатай. Малюнкi Наталлi ствараюць свет абсурдны, сюррэалiстычны, i пры гэтым з яе ўлюбёнымi алюзiямi на Вiктарыянскую эпоху, бо Наталля — знаны спецыялiст па англiйскай лiтаратуры. Дзiўныя iстоты ў каптурыках з бантамi i карункамi i панталонах, лаканiчныя, выразныя лiнii, спалучэнне чорнага, белага i шэрага... Добры падарунак для людзей, не пазбаўленых пачуцця гумару i здольных да рэфлексiй.

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter