
«Шлюб з ветрам» — лепшы спектакль 2019 года па версіі тэатральных крытыкаў, журналістаў і блогераў (прэмія «Тэатральная Беларусь»). А ў 2021-м ён быў прызнаны лепшым на XXV Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце. Таксама ў 2021 годзе пастаноўка атрымала прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі «Балтыйскі дом» (Санкт-Пецярбург).
Дарэчы, 5 і 6 чэрвеня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіў спектакль «Камень дурасці» на XVI Міжнародным тэатральным фестывалі імя А. П. Чэхава ў Маскве.
pepel@sb.by