Фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” можа набыць статус міжнароднага

Фестываль, які сёлета праводзіўся ў аграгарадку Ляскавічы, сабраў на адной пляцоўцы каля тысячы артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Фестываль “Кліч Палесся”, які сёлета праводзіўся ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна другі раз, сабраў на адной пляцоўцы каля тысячы артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Сюды завіталі амаль дзесяць тысяч гасцей з розных куткоў нашай краіны і замежжа.

Урачыстае мерапрыемства адкрыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў краіне праводзіцца шмат маштабных фестываляў, аднак менавіта “Кліч Палесся” валодае асаблівай душэўнасцю, адыходзіць сваімі каранямі ў мінулае. “Таму фестывалю быць!” — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў надаць гэтаму сялянскаму святу статус міжнароднага. “Я звяртаюся ў першую чаргу да дэлегацый Расіі, Украіны і Польшчы. Давайце зробім гэты фестываль міжнародным. Бог любіць тройцу, з трэцяга фестывалю і пачнём”, — сказаў Прэзідэнт.

Яшчэ адна знакавая падзея сёлетняга мерапрыемства — адкрыццё Музея прыроды нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, які таксама наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што новы музей атрымаўся прыгожым і сучасным і будзе прыцягваць усё новых і новых наведвальнікаў. Па словах Прэзідэнта, музей стане яшчэ адной крыніцай даходаў для нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, цэнтрам навучання, а таксама цікавым месцам для тых, хто хоча больш даведацца пра Палессе.

Рэпартаж з фестывалю...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter