Фермы будавалі з дапамогай... грыбоў
06.10.2012 17:26:29
Ёсць і такая старонка ў гісторыі СГФ «Бягомльскі»
НАШ пасёлак Бягомль, што ў Докшыцкім раёне, толькі-толькі адзначыў 430-гадовы юбілей. Жывуць у ім людзі, чые асабістыя жыццёвыя гісторыі неаддзельныя ад пасялковай. Хачу рассказаць пра Станіслава КРУПЯНЬКО — былога дырэктара раней саўгаса, а цяпер — СГФ «Бягомльскі».
— Працаваць было складана, — успамінае Станіслаў Міхайлавіч. — Праблем мелася вышэй вушэй — адбудоўвалі ж населеныя пункты пасля ваеннай разрухі. Тады пачалі ўзводзіць і жывёлагадоўчыя памяшканні.
За гады дырэктарства Крупянько амаль у кожнай вёсцы з’явілася свая ферма. Пад жывёлагадоўчыя пляцоўкі вяскоўцам па дзяржаўнай лініі выдзялялі толькі шыфер і цэмент — таму будавалі самі. Рэзалі лес, здабывалі неяк за межамі раёна матэрыялы. Каб мець грошы, у саўгасе задзейнічалі пункты па нарыхтоўцы грыбоў. Адпраўлялі нават у… Адэсу! Бочкі ж для
— У саўгасе саджалі па 300 гектараў бульбы. Выбіралі пад плуг. Камяністыя землі не дазвалялі пусціць у ход бульбаўборачныя камбайны, хоць яны ў гаспадарцы ўжо і былі. Дапамагалі ў гэтай справе толькі школьнікі мясцовай дзесяцігодкі. А вучыліся ў ёй каля тысячы дзяцей! — успамінае былое гаспадаранне на роднай зямлі Станіслаў Крупянько.
…Зараз ён на заслужаным адпачынку. У вольны час гартае старонкі альбомаў з фотаздымкамі. Успамінае і дзеліцца ўспамінамі. Ёсць аб чым — жыццё недарма праходзіла.
Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ
Фота аўтара і з архіва сям’і КРУПЯНЬКО