Фермы будавалі з дапамогай... грыбоў

НАШ пасёлак Бягомль, што ў Докшыцкім раёне, толькі-толькі адзначыў 430-гадовы юбілей. Жывуць у ім людзі, чые асабістыя жыццёвыя гісторыі неаддзельныя ад пасялковай. Хачу рассказаць пра Станіслава КРУПЯНЬКО — былога дырэктара раней саўгаса, а цяпер — СГФ «Бягомльскі».

Ёсць і такая старонка ў гісторыі СГФ «Бягомльскі»

НАШ пасёлак Бягомль, што ў Докшыцкім раёне, толькі-толькі адзначыў 430-гадовы юбілей. Жывуць у ім людзі, чые асабістыя жыццёвыя гісторыі неаддзельныя ад пасялковай. Хачу рассказаць пра Станіслава КРУПЯНЬКО — былога дырэктара раней саўгаса, а цяпер — СГФ «Бягомльскі».

Нарадзіўся Станіслаў Мікалаевіч у Шклоўскім раёне. Пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1954 годзе прыехаў тады яшчэ ў Бягомльскі раён. Праз пэўны час заняў месца кіраўніка мясцовага саўгаса. На гэтай пасадзе адпрацаваў 15 гадоў (з 1970 па 1985-ы), адсюль і на заслужаны адпачынак пайшоў.

— Працаваць было складана, — успамінае Станіслаў Міхайлавіч. — Праблем мелася вышэй вушэй — адбудоўвалі ж населеныя пункты пасля ваеннай разрухі. Тады пачалі ўзводзіць і жывёлагадоўчыя памяшканні.

За гады дырэктарства Крупянько амаль у кожнай вёсцы з’явілася свая ферма. Пад жывёлагадоўчыя пляцоўкі вяскоўцам па дзяржаўнай лініі выдзялялі толькі шыфер і цэмент — таму будавалі самі. Рэзалі лес, здабывалі неяк за межамі раёна матэрыялы. Каб мець грошы, у саўгасе задзейнічалі пункты па нарыхтоўцы грыбоў. Адпраўлялі нават у… Адэсу! Бочкі ж для марынавання дароў лесу везлі з Клайпеды. На зімовае ўтрыманне жывёлы нарыхтоўвалі па 800 (!) тон сена. Мужчыны касілі косамі, жанчыны граблі і складвалі ў стажкі. Заехаць на кані ў пойму Бярэзіны было немагчыма. Дык ездзілі па корм зімой на санях, калі балота скоўвалі маразы.

— У саўгасе саджалі па 300 гектараў бульбы. Выбіралі пад плуг. Камяністыя землі не дазвалялі пусціць у ход бульбаўборачныя камбайны, хоць яны ў гаспадарцы ўжо і былі. Дапамагалі ў гэтай справе толькі школьнікі мясцовай дзесяцігодкі. А вучыліся ў ёй каля тысячы дзяцей! — успамінае былое гаспадаранне на роднай зямлі Станіслаў Крупянько.

…Зараз ён на заслужаным адпачынку. У вольны час гартае старонкі альбомаў з фотаздымкамі. Успамінае і дзеліцца ўспамінамі. Ёсць аб чым — жыццё недарма праходзіла.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ

Фота аўтара і з архіва сям’і  КРУПЯНЬКО

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter