Феномен «падлеткавага ўзросту»

Гомельскiя паштавiкi адзначылi 15-годдзе прадпрыемства

Гомельскiя паштавiкi адзначылi знакавую для свайго калектыву дату – 15-годдзе ўтварэння прадпрыемства

Май багаты на святкаваннi. Свята працы, Радаўнiца, Дзень Пе­рамогi, Дзень работ­нiкаў радыё, тэлебачання i сувязi... У гэтыя днi гомельскiя паштавiкi адзначылi яшчэ адну знакавую для свайго калектыву дату – 15-годдзе ўтварэння прадпрыемства.

— Знайшлося тады нямала скептыкаў, нават сярод нашых калег-сувязiстаў, якiя малявалi нашаму «немаўляцi» змрочныя перспектывы, — прыгадвае Галiна Цярэшчанка, сённяшнi дырэктар Гомельскага фiлiяла РУП «Белпошта». – Маўляў, каб цвёрда стаць на ногi i паспяхова раз­вiвацца, патрэбны i немалы стартавы капiтал, i адпаведная матэрыяльна-тэхнiчная база...

I з першым, i з другiм напачатку сапраўды адчуваўся востры недахоп. Тым не менш, падкрэслiвалася на ўрачыстасцi, беларуская пошта ў перыяд пераходу да рыначнай эканомiкi i ў наступны час даказала, што ў самастойным плаваннi можа пачуваць сябе дастаткова ўпэўнена. Сфармi­раваны ў савецкiя часы сiмвал – паштальён, якi «стучится в дверь ко мне с толстой сумкой на ремне...» – за мiнулыя 15 год сур’ёзна трансфармаваўся. «Гомельаблпошта» не толькi прыкметна пасталела, аперылася, але i стала шмат­профiльным суб’ектам дзяр­жаўнай эканомiкi, здольным аказваць насель­нiцтву шырокi спектр сацыяльных паслуг. Апрача традыцыйна паштовых – па дастаўцы падпiсных выданняў, прыёму i перасылцы паштовых адпраўленняў, гэта i дастаўка пенсiй, iншых грашовых выплат, гандаль та­варамi народнага cпа­жывання, банкаўскiя, страхавыя i iншыя паслугi. Адметная сённяшняя рыса беларускай пошты, i Гомельскi фiлiял РУП «Белпошта», безумоўна, тут на перадавых пазiцыях, – яе высокая тэхналагiчнасць. Клiенты пошты ўжо звыклiся з тым, што сiстэма перадачы электронна-фiнансавай iн­фармацыi дазваляе ў самы кароткi тэрмiн забяспечыць перасылку пераводаў у любы куток нашай краiны, блiзкае i далёкае замежжа. Што новая паслуга «паскораная пошта» гарантуе дастаўку пасылак, бандэролей, пераводаў па прынцыпу «сёння на заўтра» не толькi ў межах гарадоў, але i ў самыя аддаленыя сель­скiя населеныя пункты. Што дзеючая тут аўтаматызаваная сiстэма дазваляе адсочваць увесь шлях праходжання паштовых адпраўленняў, а з дапамогай устаноўленых у буйных паштовых аддзяленнях плацёжна-даведачных тэрмiналаў можна значна сэканомiць час пры аплаце камунальных i iншых паслуг... Невыпадкова ў 2010 годзе мiжнароднай камiсiяй Сусветнага паштовага саюза EVRO POST пасля знаёмства з работай структурных падраздзяленняў Гомельскага фiлiяла яго дзейнасць высока ацэнена па стандартах мiжнароднай сiстэмы якасцi. Гэта стала вынiкам напружанай працы гомельскiх паштавiкоў, за якую калектыў фiлiяла ў папярэднiм годзе быў прызнаны пераможцам рэспуб­лiканскага спаборнiцтва i занесены на Дошку гонару.

Заканамерна, што i 15-гадовы юбiлей стаў добрай падставай для таго, каб не толькi назваць, выказаць падзяку, але i ўзнагародзiць лепшых з лепшых пашта­вiкоў, ветэранаў паштовай сувязi, самаадданая праца якiх з’яўляецца для iншых прыкладам. У сваiм вы­ступленнi кiраўнiк фiлiяла Галiна Цярэшчанка называла такiх лiдараў – калектывы Светлагорскага, Жлобiнскага, Жыткавiцкага, Рагачоўскага раённых вузлоў паштовай сувязi. Вiншаваннi ад калег атрымлiваў у гэты дзень i ўвесь калектыў Гомельскага фiлiяла. На­меснiк галоўнага рэдактара «Рэспублiкi» Мiхаiл Кучко ў сваiм вiншаваннi адзначыў значную сацыяльную мiсiю, якую i ў далёкiя гады гiсторыi, i сёння выконваюць паштавiкi, падзякаваў сваiм калегам з Гомель­шчыны за вялiкую мэта­накiраваную работу па прапагандзе сярод жыхароў рэгiёна ўрадавага выдання. Невыпадкова яго тыраж тут адзiн з самых высокiх у краiне. На памяць аб падзеi кiраўнiку калектыву паш­тавiкоў Галiне Цярэшчанка – жывапiсны падарунак i кветкi. Сярод тых, хто ў гэтыя днi адчуваў сябе сапраўдным iмянiннiкам, – узнагароджаныя граматай Мi­нiстэрства сувязi i iнфарматызацыi начальнiк ад­дзела аўтаматызаваных сiстэм кiравання фiлiяла Наталля Бакуш, вадзiцель Сяргей Пiвавар, начальнiк участка Таццяна Рудава, якiм аб’яўлена падзяка мiнi­стэрства, а таксама на­чальнiк участка Канстанцiн Башараў, эканамiст Светлагорскага райвузла сувязi Людмiла Ярмоленка, сакратар аддзела сацыяльнага развiцця i гаспадарчага забеспячэння Зiнаiда Купрэева, вадзiцель Аляксей Ларчанка, старшы дыспетчар Наталля Селязнёва i iншыя, каму на ўрачыстасцi былi ўручаны граматы РУП «Белпошта» i яго Гомельскага фiлiяла.

На здымку: намеснiк галоўнага рэдактара «Рэс­пуб­лiкi» Мiхаiл КУЧКО ўручае падарунак ад калектыву газеты дырэктару Гомельскага фiлiяла РУП «Белпошта» Галiне ЦЯРЭШЧАНКА.

Фота: Мшкалай ЖДАНОВIЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter