Фенамен Лушнікавых

Расіяне з Кургана вывучаюць беларускую мову, спяваюць на ёй песні, таму і сталі сваімі ў курганскай суполцы “Бацькаўшчына”Вядучыя аб’явілі: сяброў з цюменскага гурта-юбіляра “Лянок” прыехалі павіншаваць курганцы. Што ж, дзвесце кіламетраў у Сібіры — не адлегласць. Тым болей, што Людміла Урванцава, кіраўнік “Бацькаўшчыны”, пазней прызналася: яе і натхнялі на яднанне якраз цюменскія суайчыннікі. То нібы хросныя бацькі... На сцэну Палаца культуры “Будаўнік” выйшаў Уладзімір Лушнікаў. Прыгожы голас, “мулявінскія” вусы, крыху стрыманая манера выканання. Уладзімір Сямёнавіч у песні “Лілеі” вёў галоўную партыю. А да яго паціху выходзіла, як выплывала з глыбіні сцэны (часу?..) жонка, Ніна Пятроўна. Вянок з саломкі на галаве, жывая лілея ў руках. Гэткая прывідная мроя, ці даўні ўспамін спевака… Лёгкая тэатралізацыя ў настальгічна-рамантычным стылі на дзіва арганічна аздобіла твор. Дуэту Лушнікавых цюменцы дзякавалі гарачымі апладысментамі. А мы на вячэры ў гонар “Лянка” (яму 15 гадоў!) выказалі артыстам і сваё прызнанне, уручыўшы невялічкі сувенір з Беларусі — як прыз нашых глядацкіх сімпатый.
Расіяне з Кургана вывучаюць беларускую мову, спяваюць на ёй песні, таму і сталі сваімі ў курганскай суполцы “Бацькаўшчына”

Расіяне Уладзімір і Ніна Лушнікавы хораша спяваюць па-беларускуВядучыя аб’явілі: сяброў з цюменскага гурта-юбіляра “Лянок” прыехалі павіншаваць курганцы. Што ж, дзвесце кіламетраў у Сібіры — не адлегласць. Тым болей, што Людміла Урванцава, кіраўнік “Бацькаўшчыны”, пазней прызналася: яе і натхнялі на яднанне якраз цюменскія суайчыннікі. То нібы хросныя бацькі... На сцэну Палаца культуры “Будаўнік” выйшаў Уладзімір Лушнікаў. Прыгожы голас, “мулявінскія” вусы, крыху стрыманая манера выканання. Уладзімір Сямёнавіч у песні “Лілеі” вёў галоўную партыю. А да яго паціху выходзіла, як выплывала з глыбіні сцэны (часу?..) жонка, Ніна Пятроўна. Вянок з саломкі на галаве, жывая лілея ў руках. Гэткая прывідная мроя, ці даўні ўспамін спевака… Лёгкая тэатралізацыя ў настальгічна-рамантычным стылі на дзіва арганічна аздобіла твор. Дуэту Лушнікавых цюменцы дзякавалі гарачымі апладысментамі. А мы на вячэры ў гонар “Лянка” (яму 15 гадоў!) выказалі артыстам і сваё прызнанне, уручыўшы невялічкі сувенір з Беларусі — як прыз нашых глядацкіх сімпатый.
Што за людзі яны, гэтыя Лушнікавы? Абодва — з вышэйшай педагагічнай адукацыяй, пазнаёміліся дзякуючы музыцы ды ідуць з ёй па жыцці больш за сорак гадоў, іх сын і дачка далучаны да музыкі — гэта вынікае з публікацыі, дасланай у рэдакцыю Людмілай Урванцавай. Спяваюць і ў гурце “Журавачка” пры беларускай суполцы, і дуэтам. Калегі нашы сцвярджаюць, што яны “прапагандуюць беларускую творчасць”, ды, падаецца, галоўнае ў тых стасунках з беларушчынай усё ж любоў. У тым якраз — абеларусіліся, пішуць калегі — і ёсць фенамен сям’і Лушнікавых. Не часта здараецца, каб іншая культура некага так прывабіла. “Самі мы не беларусы — так, у далёкім пакаленні хіба што, — казала Ніна Пятроўна. — Але сястра мая жыве ў Магілёве”. І курганская суполка “Бацькаўшчына” стала для Лушнікавых сваёю.
Адной з першых муж і жонка развучылі “Цячэ вада ў ярок”, цяпер нашых песень у рэпертуары Лушнікавых — дзясяткі. Быў час, калі на сцэну з імі выходзіла і ўнучка Уладзіслава. Кажуць, спадар Уладзімір вывучае беларускую мову, вывярае кожнае слова, развучваючы песню. Можа, родавыя карані беларускія яму й варта пашукаць? У “звычайным” жыцці Уладзімір Сямёнавіч — прадпрымальнік, адкрыў у Кургане майстэрню па рамонце абутку. Ягоная жонка — метадыст у гарадскім дзіцяча-падлеткавым цэнтры “Эліта”. І як здорава, што знайшлося ў сэрцах гэтых шчырых людзей, якія застаюцца рамантыкамі, месца беларускім песням, нашай мове! Іх прыклад, як гаворыцца, іншым навука: паспрабаваць гаварыць і спяваць па-беларуску ніколі не позна. А калі і гены ў дапамогу…

Іван і Валянціна Ждановічы

На здымку:
Расіяне Уладзімір і Ніна Лушнікавы хораша спяваюць па-беларуску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter