Феерверк небяспекі

Сталічныя міліцыянеры пачалі «паляванне» на прадаўцоў нелегальнай піратэхнікі.
Сталічныя міліцыянеры пачалі «паляванне» на прадаўцоў нелегальнай піратэхнікі.

Працягнецца традыцыйная «навагодняя» аперацыя да 9 студзеня. Праверкі пройдуць ва ўсіх гандлёвых кропках горада, асаблівую ўвагу нададуць буйным рынкам. Ад-праўляцца ў рэйд супрацоўнікі міліцыі будуць як у форме, так і ў грамадзянскай вопратцы.

— Некаторых нядобрасумленных прадаўцоў мы знаходзім праз Інтэрнэт. Там парушальнікі рэкламуюць свае паслугі і даюць аб’явы, у якіх пазначаюць месца продажу. Як правіла, гандлююць гэтыя людзі на вакзалах, рынках ці каля гіпермаркетаў, — каменціруе супрацоўнік прэс-службы галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Андрэй Сасонка.

У барацьбе з нелегальнымі распаўсюджвальнікамі да праваахоўнікаў далучацца прадстаўнікі падатковай службы, а таксама выратавальнікі. Прадаўцам нелегальных тавараў пагражае буйны штраф. Калі выкарыстанне піратэхнічных вырабаў нанясе значную шкоду здароўю або маёмасці, то парушальніка могуць прыцягнуць і да крымінальнай адказнасці.

Іна ГАРБАЦЕНКА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter