Фарбы «Зiмовай фантазii»

Больш за трыццаць прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў стануць удзельнікамі пераднавагодняй выставы-кірмашу ў Рэчыцы
Больш за трыццаць прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў стануць удзельнікамі пераднавагодняй выставы-кірмашу ў Рэчыцы

Буйнейшыя з удзельнікаў чатырохдзённай выставы-кірмашу, якая распачнецца ў бліжэйшую суботу ў гарадскім Палацы культуры, — ААТ «Элема», «Палессе», «Гомельскі мясакамбінат», таварыства з дадатковай адказнасцю «Толика», гандлёва-вытворчае прадпрыемства «Элегія-мода», Бабруйскае райспажыўтаварыства.



На снимке: мантаж навагодняй ёлкi на Кастрычнiцкай плошчы ў сталiцы.

Арганізатары запэўніваюць, што кірмаш — выдатная магчымасць для жыхароў і гасцей горада набыць перадсвяточныя абноўкі ад вытворцаў мужчынскага і жаночага адзення, тэкстыльныя вырабы, мёд і разнастайныя прысмакі да стала. Экспаненты «Зімовай фантазіі» таксама паў¬дзельнічаюць у конкурсах на лепшы стэнд, адмысловую прэзентацыю прадукцыі і самы арыгінальны тавар або паслугу. Мерапрыемства, як чакаецца, наведаюць кіраўнікі Гомельскай, Чарнігаўскай і Бранскай гандлёва-прамысловых палат, прадстаўнікі абласных і раённых органаў улады. У цэнтры абмеркавання гасцей і гаспадароў у Рэчыцкім райвыканкаме стануць пытанні распрацоўкі накірункаў развіцця міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў у наступным годзе.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter