Фамiльныя гены

Цi не ад прадзеда перадалася Марку Шагалу цiкавасць да роспiсу храмаў?

Цi не ад прадзеда перадалася Марку Шагалу цiкавасць да роспiсу храмаў?

Пра жыццё i творчасць Марка Шагала сказана i напiсана, здавалася б, усё магчымае, аднак ёсць падзеi i факты для большасцi невядомыя. У прыватнасцi, з яго радаводу, якi з вялiкай скрупулёзнасцю «раскапаў» вядомы вiцебскi краязнавец i гiсторык Мiледзiй Бунто.

Марк Шагал нарадзiўся ў 1887 годзе ў Вiцебску. I хаця з 1947 года ён жыў i працаваў у Францыi, па ўласным прызнаннi Марка Захаравiча, ягонае сэрца нязменна належала таму кавалку малой радзiмы, якую другi наш класiк — Уладзiмiр Караткевiч трапна i ўзнёсла назаве «зямлёй пад белымi крыламi».

1937 год. Злавесна славуты пачаткам так званых сталiнскiх рэпрэсiй. Асаблiва агрэсiўна тагачасныя ўлады ставiлiся да рэлiгii. Незалежна ад таго, хрысцiянства гэта, мусульманства цi iудзейства.

У такi вось змрочны час горад Магiлёў наведаў вядомы беларускi пiсьменнiк Змiтрок Бядуля. З нейкай творчай мэтай яму важна было адшукаць магiлёўскую сiнагогу. Магчыма, каб больш сакавiта i дакладна перадаць пэўныя мастацкiя дэталi, праўдзiва адлюстраваць спецыфiку архiтэктуры i каларыт яўрэйскага богаслужэння.

Задача аказалася нялёгкай. Часцей за ўсё людзi баялiся не тое што паказаць, а нават i гаварыць на такую «забароненую» тэму. I толькi адзiн стары яўрэй, якi хутчэй за ўсё ўжо нiчога i нiкога не баяўся на парозе вечнасцi, прызнаўся Змiтраку Бядулю, што ведае, дзе знаходзiцца сiнагога.

Ва ўказаным месцы пiсьменнiк знайшоў драўляны i па ўсiх прыкметах пакiнуты будынак. З расчыненымi насцеж уваходнымi дзвярыма. I без тлумачэнняў было бачна, што цяпер ён не выкарыстоўваецца па прамым назначэннi. Хаця тлумачэнне iснавала. На дзяржаўным узроўнi яно грозна папярэджвала: «Рэлiгiя – опiум для народа!»

А хто iмкнуўся да «опiуму», тых чакалi кароткi суд i далёкая дарога…

Змiтраку Бядулю пашанцавала. У тым сэнсе, што ён паспеў знайсцi культавы будынак хоць i ў занядбаным, нават часткова апаганеным стане, аднак яшчэ неразбураным. Найбольш уразiў пiсьменнiка багаты ўнутраны роспiс сцен сiнагогi на самыя значныя ветхазаветныя бiблейскiя сюжэты. Ягоныя спадарожнiкi з лiку нямногiх смельчакоў успамiналi, што Бядуля горка заплакаў ад такога запусцення i знявагi рэлiгiйных святыняў.

Пiсьменнiк стаў распытваць, хто ж аўтар бiблейскага сценапiсу. Яму патлумачылi, што сiнагогу распiсваў нехта Сагал цi Сегал. Пасля ўдалося высветлiць, што мастаком з’яўляецца прадзед славутага Марка Шагала.

Як i дзе скарыстаў Змiтрок Бядуля свае ўражаннi ад паломнiцтва ў магiлёўскую сiнагогу, напэўна, лепш ведаюць даследчыкi ягонай творчасцi i лiтаратуразнаўцы. Для нас жа важна, што ён паспеў засведчыць асобу стваральнiка бiблейскiх малюнкаў. Роўна праз год будынак сiнагогi быў дашчэнту разбураны. Нават падмурка не засталося. А моцныя драўляныя бярвёны, паводле сведчанняў вiдавочцаў, парэзалi на калодзежныя зрубы. Заадно была пастаўлена чарговая птушка, што знiшчана яшчэ адно рэлiгiйнае «гняздо».

Такi вось настальгiчны экскурс у радавод сусветна вядомага мастака. Гены маюць i сапраўды нейкi магiчны ўплыў. Цi не таму Марка Шагала на працягу ўсяго жыцця цягнула на роспiс будынкаў i храмаў розных рэлiгiй?

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter