Фінальны акорд

У Белдзяржцырку завяршыліся выступленні джыгітаў «Галкыныш»

У Белдзяржцырку завяршыліся выступленні туркменскай групы джыгітаў «Галкыныш».

За дзесяць дзён артысты 13 разоў выходзілі на сцэну. Білеты на шоу разбіралі ў імгненне вока. Напрыклад, на апошняе прадстаўленне квіткі раскупілі за тыдзень да яго.

У захапляльным выступленні «Ўнікальны конны цырк» наезнікі прадэманстравалі гледачам валоданне ўсімі прыёмамі джыгітоўкі і вальціжыроўкі.

Другога снежня конна-акрабатычны калектыў даў апошняе прадстаўленне. У час яго артыстам уручылі кветкі ад Прэзідэнта Беларусі.

Увогуле, выступленне гурта «Галкыныш» ў Мінску адбылося дзякуючы дамоўленасці аб узаемных гастролях. У беларускіх і туркменскіх артыстаў ужо ёсць сумесныя планы на будучае. Верагодна, артысты Беларускага дзяржаўнага цырка адправяцца на гастролі ў Туркменістан. Магчыма і тое, што беларускі цырк зможа атрымаць для выступу і дрэсуры некалькі туркменскіх коней.

Дарэчы, у маі—чэрвені госці з Туркменістана, у тым ліку і група джыгітаў «Галкыныш», прыедуць на гастролі ў Гомельскі цырк.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter