«Эпохі мімалётныя імгненні»

18 мая Беларусь далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»

«Эпохі мімалётныя імгненні» абсалютна бясплатна прапануе адчуць Нацыянальны гістарычны музей

18 мая ў ходзе міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адчыніць свае дзверы ў вячэрні час. З 18.00 да 23.00 можна будзе не толькі агледзець экспазіцыю музея, але і прыняць удзел у розных забаўках і пацехах.

Сёлета спаўняецца 45 год з моманту адкрыцця першай экспазіцыі музея (гэта адбылося 2 лістапада 1967 года), у сувязі з гэтай датай Нацыянальны гістарычны музей прапануе сваім наведвальнікам далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» абсалютна бясплатна, як і ў большасці музеяў Еўропы.

У гэту ноч музей прапануе адлічыць час на 200 год назад і перанесціся ў эпоху напалеонаўскіх войнаў, калі перасякаліся імгненні спакою і вялікіх бітваў, весялосці, смутку і расчаравання. Адчуць гэта дапамогуць выстава «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» і праграма «Эпохі мімалётныя імгненні».

Адметнасцю сёлетняй «Ночы музеяў» стане ўвага да аўдыторый розных узростаў. У праграме прадугледжаны гістарычныя гульні для дзяцей, рамантычныя забавы для моладзі, а таксама інтэлектуальны клуб для сур’ёзных людзей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter