Эпіграмы

Хто для каго?

Скажу я ўсім віноўнікам

Загубленых надзей:

Не людзі — для чыноўніка,

Чыноўнік — для людзей.

Аб’еліся

Якія дзікія амбіцыі

Ізноў у гора-апазіцыі...

Аб’еліся, відаць, салодкаю

Чужой зялёнаю падкормкаю.

Пра дзівакоў і мышалоўку

Карысна нагадаць для дзівакоў,

Што рай чакаюць ад чужых дзядзькоў:

Яшчэ мае дзяды-аднавяскоўцы

Казалі: «Сыр дармовы —

у мышалоўцы».

Пра дах

У блюзнераў забугорных

З’ехаў дах, відаць, ушчэнт,

Раз эсэсаўцам сягоння

Адкрываюць манумент.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter