Энергія... з кармоў

Пружанскі раён стаў першым у нашай краіне, дзе ўжо ў хуткім часе будуць устаноўлены шэсць цеплаэлектрастанцый па атрыманні энергіі з... адходаў жывёлагадоўчых комплексаў і з няякасных кармоў.

Пілотныя праекты мяркуюць рэалізаваць у ААТ “Айчына” і “Жураўлінае”. Менавіта гэтыя сучасныя сельгаспрадпрыемствы будуць поўнасцю забяспечваць такім чынам уласныя патрэбы электраэнергіяй і цяплом. Магутнасць падобных станцый — ад 100 до 900 тысяч кВт. Іх зборкай і ўстаноўкай якраз хутка зоймецца кампанія з нямецкага горада Цвікау. На месцы будучых цеплаэлектрастанцый пабываў нядаўна намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Васіль Казак. Васіль Мацвеевіч паведаміў: біяўстаноўкі ў “Айчыне” і “Жураўліным” будуць зманціраваны ў асноўным на крэдытныя грошы.

Алена КАПАЧОВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter