Электронныя скарбы Радзівілаў

Спецыялісты розных краін Еўропы працуюць над тым, каб забяспечыць даступнасць у лічбавым выглядзе дакументаў і кніг, якія належалі Радзівілам. З гэтай мэтай створаны Міжнародны савет па праекту віртуальнай рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і бібліятэк Радзівілаў. Адно з яго пасяджэнняў прайшло ў Мінску.
Замак Радзівілаў у НясвіжыСпецыялісты розных краін Еўропы працуюць над тым, каб забяспечыць даступнасць у лічбавым выглядзе дакументаў і кніг, якія належалі Радзівілам. З гэтай мэтай створаны Міжнародны савет па праекту віртуальнай рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і бібліятэк Радзівілаў. Адно з яго пасяджэнняў прайшло ў Мінску.

Саветнік па праграме камунікацыі і інфармацыі Маскоўскага бюро ЮНЕСКА Марыюс Лукашунас адзначыў, што мэта праекта “ў тым, каб архіўныя і бібліятэчныя спецыялісты краін, дзе знаходзяцца дакументы Ра-дзівілаў, распрацавалі праграму агульных дзеянняў, скіраваную на аднаўленне гэтай цікавейшай калекцыі”. Па словах прадстаўніка ЮНЕСКА, Радзівілы для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адыгралі тую ж ролю, што для Заходняй — Медзічы, Вісконці і іншыя вядомыя дынастыі.

“Радзівілы ўвайшлі ў гісторыю не толькі дзякуючы вялікай уладзе і багаццю, якім валодалі, але і сваім апякунствам мастацтва, многімі іншымі пачынаннямі”, — адзначыў Марыюс Лукашунас. — “Мы жадаем, каб спадчына Радзівілаў, якая стала здабыткам розных краін, не забывалася, каб яна была даступнай і нараджала новыя праекты супрацоўніцтва паміж спецыялістамі Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і больш далёкіх краін”.

Між тым, старым архіўным дакументам цяжка быць агульнадаступнымі, паколькі яны пры выкарыстоўванні могуць папсавацца І таму варта шукаць новыя тэхналогіі. “Спачатку плануецца стварыць адзіны каталог радзівілаўскай спадчыны, а затым найбольш каштоўныя дакументы калекцый пераносіць на лічбавыя носьбіты, якія дапамогуць зрабіць доступ да іх неабмежаваным”, — растлумачыў спадар Лукашунас.

У сваю чаргу старшыня Нацыянальнага камітэта Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны паведаміў, што пры садзейнічанні ЮНЕСКА у Беларусі ўжо падрыхтаваны дыск “Нясвіж — аб’ект культурнай спадчыны, нацыянальны помнік архітэктуры”. У ім таксама акамулявана інфармацыя аб Радзівілах, у тым ліку аб іх удзеле ў развіцці выдавецкай справы, музыкі, тэатра, апісана частка архіваў, якія захоўваюцца ў Беларусі.

Валянціна Сцяпанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter