Выставка в Белорусском государственном музее Великой Отечественной войны рассказывает о первом Параде Победы на Красной площади

Экспанаты з гісторыяй

Часовая экспазіцыя «Героі вайны на Краснай плошчы» адкрылася днямі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Праект прысвечаны не толькі 75-годдзю Вялікай Перамогі, але і 75-годдзю парада на Краснай плошчы, які адбыўся 24 чэрвеня 1945 года. Гэта была грандыёзная падзея. У Парадзе Перамогі прынялі ўдзел каля 35 тысяч чалавек і 1850 адзінак баявой тэхнікі. 



Экспазіцыя «Героі вайны на Краснай плошчы» знаёміць з рэліквіямі знакамітага парада — фотаздымкамі, дакументамі, асабістымі рэчамі яго ўдзельнікаў. На выставе экспануюцца падзякі і граматы за ўдзел у парадзе, запрашальныя білеты на прыём у Крэмль, пропуск на Красную плошчу. Мастацка аформленыя ўрыўкі з успамінаў дапамагаюць зразумець перажыванні і эмоцыі ўдзельнікаў парада перад важнай падзеяй. Экспазіцыйныя комплексы раскрываюць ваенныя біяграфіі салдат, афіцэраў і генералаў. Тут можна ўбачыць лыжку разведчыка Анатоля Галаўко, якую ён знайшоў у руінах будынка ў Берліне, кашулю, брытву, люстэрка маршала Георгія Жукава, гімнасцёрку Героя Савецкага Саюза лётчыка Канстанціна Марусічэнкі і іншыя прадметы.

Важная частка экспазіцыі — творы выяўленчага мастацтва. Наведвальнікі выставы бачаць партрэты камандуючых 1-м Украінскім, 1-м Беларускім, 2-м Беларускім франтамі маршалаў Івана Конева, Георгія Жукава, Канстанціна Ракасоўскага, якія правялі Берлінскую аперацыю. Экспазіцыя знаёміць таксама з работай «За вялікі рускі народ», на якой паказаны прыём у Георгіеўскай зале Крамлёўскага палаца ў гонар удзельнікаў парада, і шэрагам іншых знакавых карцін. Наведаць экспазіцыю «Героі вайны на Краснай плошчы» можна да 6 ліпеня.

mila@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter