Режиссер Константин Богомолов снимает сериал о любви во время карантина

Экранныя адносіны

Новы праект атрымаў назву «Бяспечныя сувязі». Канстанцін Багамолаў здымае серыял у фармаце screenlife-шоу. Падзеі падобных праектаў разгорт­ваюцца прама на экране камп’ютара, планшэта або смартфона. У аснове сюжэта новага серыяла — адносіны трох пар рознага ўзросту падчас каранціну. Сярод герояў — закаханыя падлеткі з розных гарадоў, 30-гадовыя маладажоны і разведзеная пара пажылых людзей. Усіх іх падчас ізаляцыі аб’ядноўваюць вэб-камеры.


— Гісторыя, дыялог і чалавек становяцца самым важным у сённяшніх умовах, а ролю аператара натуральным чынам выконвае сітуацыя, якая выбірае ­адзіны ракурс для ўсіх. Ролю мастака-пастаноўшчыка таксама выконвае сітуацыя, выбіраючы адзіны фон, адзіную карцінку — дом. Гэта не намі выбраная форма, — тлумачыць Багамолаў.

Плануецца, што серыял «Бяспечныя сувязі» будзе складацца з дзесяці эпізодаў працягласцю 15 хвілін. Прэм’ера праекта павінна адбыцца ў канцы красавіка.


Фота з сацыяльных сетак
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter