Эх, яблычак, куды коцiшся...

У вёсцы Слабада Мiёрскага раёна раптоўна паменела на палiцах крамы “народнага” вiна пад агульнаўжывальнай назвай “чарнiла”. Ламаць галаву над рэзкiм павелiчэннем попыту на гэты тавар давялося хiба што людзям прыезджым i з мясцовай спецыфiкай не знаёмым. Проста сёлета сады парадавалi багатым ураджаем яблыкаў. Яшчэ да Спаса пачалi сезон нарыхтоўшчыкi iх ва ўсiх магазiнах спажывецкай кааперацыi. Прымалi яблыкi без абмежавання, i гэта стварыла ў вёсках сапраўдны яблычны бум.

У вёсцы Слабада Мiёрскага раёна раптоўна паменела на палiцах крамы “народнага” вiна пад агульнаўжывальнай назвай “чарнiла”. Ламаць галаву над рэзкiм павелiчэннем попыту на гэты тавар давялося хiба што людзям прыезджым i з мясцовай спецыфiкай не знаёмым. Проста сёлета сады парадавалi багатым ураджаем яблыкаў. Яшчэ да Спаса пачалi сезон нарыхтоўшчыкi iх ва ўсiх магазiнах спажывецкай кааперацыi. Прымалi яблыкi без абмежавання, i гэта стварыла ў вёсках сапраўдны яблычны бум.

Яблыкаў везлi ў магазiны столькi, што наяўных грошай часам не хапала, каб разлiчыцца за здадзенае. I тады прадаўцы прапаноўвалi бартэр — яблыкi ў абмен на тавар.
Як нi дзiўна, але самым хадавым таварам у гэтым бартэры была бутэлька “чарнiла”. Найбольш актыўнымi здатчыкамi яблыкаў сталi тыя, у каго садоў нiколi не было. Затое ўвачавiдкi апусцелi яны на пакiнутых сядзiбах хутароў i вёсак.
За адну ноч абчысцiлi яблынi i ў садзе ля канторы сельгаскааператыва “Гвардзейскi”. Не стала перашкодай, што ў магазiне пры здачы сельгаспрадукцыi патрабуюць даведку аб наяўнасцi прысядзiбнага ўчастка, саду цi той жа хатняй гаспадаркi. Ёсць даведка — яблыкi можна здаць без аплаты падаходнага падатку. Няма даведкi — плацi падатак. I плацiлi, каб толькi збыць накрадзенае.
Два жыхары вёскi Шайцерава таксама вырашылi паправiць свой бюджэт за кошт яблыкаў. У пошуках паехалi па вёсках. У садзе сельгаскааператыва “Антонава-Агра” яны загрузiлi аж паўтары тоны сабраных у бурт фруктаў. Але супрацоўнiкi аддзела ўнутраных спраў знайшлi зладзеяў, i давялося тым адказваць за ўчынены крадзеж.
Бяда яшчэ, што заробленыя такiм чынам грошы не заўсёды iдуць на патрэбную справу, а часцей на тое, на што i нарыхтаваныя яблыкi — на вiно.
Ад Слабады да Верхнядзвiнска — рукой падаць, варта толькi перайсцi цi пераехаць па пантонным мосце на другi бераг ракi, i ты ў суседнiм райцэнтры. Многiя слабадчане вазiлi здаваць яблыкi сюды, бо тут i цэны спачатку былi вышэй, i магчымасцей больш — яблыкi прымалi спажывецкае таварыства, мясцовы хлебазавод i каапнарыхтпрам. З пачатку яблычнага сезона плацiлi па 180 рублёў за кiлаграм, зараз цэны ўпалi да 110.
Iнжынер па ахове працы Верхнядзвiнскага спажывецкага таварыства Валянцiна Казiмiраўна Колзун, якой часова, на перыяд нарыхтовак, давялося адказваць за гэты клапатлiвы ўчастак работы, нагадала, што сёлета план па нарыхтоўках яблыкаў яны выканалi i перавыканалi — яблычны быў год. Нарыхтавалi амаль пяцьсот тон. Добра здавалi людзi таксама чарнiцы, зараз працягваецца збор бруснiц, пачалася нарыхтоўка журавiн.
Я вярталася з камандзiроўкi. На аўтобусным вакзале ў Вiлейцы мяне паклiкала да сябе пажылая жанчына. На скрыначцы былi раскладзены кучкамi яблычкi — празрыста-жаўтлявы белы налiў з крыху пабiтымi бачкамi, чырвона-ўсмешлiвыя цвердаватыя малiнаўкi, дробненькiя ранеты.
— Купiце яблычкi, смачныя, — запрашала гандлярка, тоненькiм ножыкам адразаючы скрылёчкi i прапануючы пакаштаваць. — Добры ў нас сад, яшчэ стары мой садзiў. Няма яго ўжо, а мне адной не з’есцi столькi. Дзякаваць Богу, сёлета яблычны год, ураджайны.
Сапраўды, дзякаваць Богу за добры ўраджай. Добрым людзям на спажытак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter