Эх! Грай, гармонік, звіні, прыпеўка! Лета ў свамым разгары.

Работы на агародах і дачах хоць адбаўляй. Але нашы чытачы не толькі да працы здатныя, яны і адпачываць умеюць. Пацвярджэнне таму лісты ў рэдакцыю з прыпеўкамі.А пра што летам пяецца? Зразумела ж, пра заляцанні, расстанні, высвятленні адносін. Словам, пра каханне.У нашага клуба аматараў прыпевак ужо склаўся касцяк, ёсць аўтары, якія шлюць прыпеўкі ледзьве не штодня. Але мы хочам, каб кола сяброў народнага конкурсу пашыралася, каб больш галасоў гучала ў нашым клубе.Дык чаго вы чакаеце? Прысылайце вашы творы. У лісце не забудзьце крыху расказаць пра сябе, чытачам цікава будзе даведацца пра стваральнікаў трапных радкоў.Не забывайце таксама паведамляць свой адрас і пашпартныя даныя (у тым ліку і асабісты нумар). За надрукаваныя прыпеўкі вам належыць ганарар.

Работы на агародах і дачах хоць адбаўляй. Але нашы чытачы не толькі да працы здатныя, яны і адпачываць умеюць. Пацвярджэнне таму лісты ў рэдакцыю з прыпеўкамі.
А пра што летам пяецца? Зразумела ж, пра заляцанні, расстанні, высвятленні адносін. Словам, пра каханне.
У нашага клуба аматараў прыпевак ужо склаўся касцяк, ёсць аўтары, якія шлюць прыпеўкі ледзьве не штодня. Але мы хочам, каб кола сяброў народнага конкурсу пашыралася, каб больш галасоў гучала ў нашым клубе.
Дык чаго вы чакаеце? Прысылайце вашы творы. У лісце не забудзьце крыху расказаць пра сябе, чытачам цікава будзе даведацца пра стваральнікаў трапных радкоў.
Не забывайце таксама паведамляць свой адрас і пашпартныя даныя (у тым ліку і асабісты нумар). За надрукаваныя прыпеўкі вам належыць ганарар.

Мікалай СІЛЬЧАНКА,г.Гомель

Иван Анюту полюбил
И компьютер
ей купил.
Жалко всем теперь
Ивана:
Засыпает с мышкой
Анна.

Ніна БАРЫСАВА, аграгарадок Альшанка, Чашніцкі раён

Слышу:
“Брось затеи эти!
Тише ты.
Услышат дети”...
Но без этих без затей
Вовсе б не было
детей.

Мікалай КОЎШЫК, в.Дварэц, Лунінецкі раён

Хутка годы праляцелі
І ўжо скроні пасівелі.
Пражыла без мужа й
шчасця
Пераборлівая Насця.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, г.Віцебск

Здесь народу
очень много,
Здесь народу —
сто один.
А из этого народа
Мне понравился один.
Я сидела, думала:
“Как любить
угрюмого!”
Ойкала я, ойкала,
Нарвалась
на бойкого...

Вольга ЛАБАЖЭВІЧ, г.Клецк

Не глядзі на мяне,
Што я худаватая.
Бацька сала не дае,
Я не вінаватая.
Мой сад-вінаград
Хутка распусціўся.
Мілы цалаваць быў рад,
Ды хутка забыўся.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter