Экалагічны фестываль «Журавы і журавіны» на Міёршчыне

Але перш чым пакінуць Беларусь, яны робяць свой апошні прыпынак на ельнінскім балоце ў Міёрскім раёне. Тут самыя вялікія запасы журавін, і тысячы шэрых пералётных птушак сілкуюцца ягадай перад далёкай дарогай у вырай. На гэту незвычайную з’яву збіраюцца штогод эколагі, турысты, журналісты з усяго свету. Улічваючы такія абставіны, кіраўніцтва раёна летась правяло ў канцы верасня першы экалагічны фестываль «Журавы і журавіны». Сёлета ў Міёрах прайшоў другі такі фестываль.

КЛІН за клінам з маркотным развітальным курлыканнем адлятаюць на поўдзень журавы

Але перш чым пакінуць Беларусь, яны робяць свой апошні прыпынак на ельнінскім балоце ў Міёрскім раёне. Тут самыя вялікія запасы журавін, і тысячы шэрых пералётных птушак сілкуюцца ягадай перад далёкай дарогай у вырай. На гэту незвычайную з’яву збіраюцца штогод эколагі, турысты, журналісты з усяго свету. Улічваючы такія абставіны, кіраўніцтва раёна летась правяло ў канцы верасня першы экалагічны фестываль «Журавы і журавіны». Сёлета ў Міёрах прайшоў другі такі фестываль.

Дзень першы

Прырода Міёрскага краю ўнікальная тым, што тут на дваццаці тысячах гектараў раскінулася самае вялікае ў Беларусі верхавое ельнінскае балота з мноствам азёр. Паветра навокал нават чысцейшае, чым у сасновых барах, і таму гэтую часцінку  Беларусі называюць яшчэ лёгкімі Еўропы. А яшчэ ў гэтай мясцовасці вельмі багаты жывёльны і раслінны свет. Таму нездарма першы дзень рэспубліканскага фестывалю «Журавы і журавіны» прайшоў менавіта на «балоце».

Цэнтральнай падзеяй стала адкрыццё візіт-цэнтра дзяржаўнага прыродаахоўнага заказніка «Ельня». Размясціўся ён у трох залах рэканструяванага будынка, які перадаў заказніку райвыканкам. Памяшканні абсталяваны самымі сучаснымі навінкамі, што дазваляе, не выходзячы на балота, азнаёміцца з ім у вельмі цікавай крэатыўнай форме. Можна нават пагуляць у экалагічныя гульні, што асабліва прываблівала моладзь.

Але ж, вядома, тым, хто прыехаў у Ельню, хацелася пабываць і на самім балоце. Для гэтага ў цэнтры ёсць усюдыход на пнеўматычных шынах, гумавая лодка, боты. Праўда, удзельнікі фестывалю маглі ўпершыню прайсці на болота і ў... туфлях па  экалагічнай сцяжыне з дошак. Пакуль што яна яшчэ невялікая, усяго якіх-небудзь пару соцень метраў, але ў хуткім часе стане даўжэйшай утрая.

Вядома ж, гасцей цікавілі журавы, якія збіраюцца на балоце, перад тым як канчаткова адправіцца ў вырай. Са спецыяльнай вышкі можна было назіраць фантастычны малюнак, калі ў адным месцы сабралася ажно дзве тысячы гэтых птушак. Усяго ж, па словах дырэктара заказніка Івана Барка, журавоў прыляцела за сем тысяч.

З-за выключнай каштоўнасці ельнінскага заказніка дзяржавай у 2002 годзе была прынята праграма па ўзнаўленні воднага рэжыму балота, былі ўзведзены плаціны па яго краях. Маладзёжныя лагеры цяпер падтрымліваюць плаціны ў належным стане. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пабудавала ў цэнтры балота каскад каналаў.

У апошнія два гады праблема захавання балота Ельні ўключана ў праграму развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Еўрапейскага Саюза.

— Праекты, якія мы здзяйсняем тут — і візіт-цэнтр, і экалагічная сцяжына, і частковае фінансаванне фестывалю, — ідуць праз наш аддзел праектавання прадстаўніцтва ЕС у Мінску, начальнікам якога я з’яўляюся, — заявіў грамадзянін Бельгіі Фрэдэрык Кунэ. — Балота Ельні іграе вельмі вялікую ролю для Еўропы. Яно — важны пункт на шляху міграцыі птушак. А яшчэ — гэта аб’ект экатурызму. Людзі з вялікіх гарадоў імкнуцца пабываць у гэтым унікальным месцы. Галоўнае, не «перагрузіць» яго, захаваць ў цяперашнім выглядзе.

Прадстаўнік Праграмы развіцця ААН Санака Самарасінха падзякаваў асабіста старшыню Міёрскага райвыканкама Ігара Кузняцова і мясцовае насельніцтва за той вялікі ўклад, які яны робяць дзеля зберажэння ўнікальнага помніка прыроды.

Дзень другі

Вельмі насычаным і яркім аказаўся другі дзень фестывалю, у нядзелю. У парку, на беразе маляўнічага возера сабраліся не толькі міёрцы і жыхары іншых мясцін Беларусі, але і шмат замежных гасцей. Сустракалі іх доўгім радам падворкі сельскіх Саветаў.

Чаго там толькі не было? Сталы ламіліся ад розных прысмакаў. І на ўсіх запрашальна вітаў чырвоны агеньчык журавінкі. Жадаючыя маглі прадэгуставаць морс з журавін, розныя выпечкі з імі і нават купіць буйныя, як вішні, ягады.

Адкрыў фестываль старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Ён выразіў прысутным удзячнасць за павышаную ўвагу да мерапрыемства, за падтрымку і што жамчужына міёрскага краю будзе прывабліваць усё больш турыстаў, а фестываль «Журавы і журавіны» стане традыцыйным.

Святочны канцэрт аздобілі ўзорны танцавальны калектыў «Лялькі» з Верхнядзвінска, ансамбль «Каліна» Дзісненскай музычнай школы, народны калектыў «Язынка» і іншыя.

Цвіком жа праграмы стаў конкурс «Міёрская журавінка», у якім прынялі ўдзел шэсць прыгажунь. Яны выступілі з візітоўкай, паказалі, якімі ведамі валодаюць, як умеюць гатаваць, рабіць букеты, модна апранацца. У выніку «Міёрскай журавінкай» стала Надзея Драба, вучаніца 10 класа СШ № 2 г. Міёры.

Алёна Касевіч была прызнана «Непаўторнасцю міёрскага краю» і атрымала спецыяльны прыз Праграмы развіцця ААН.

Вабіла беларуская тэматыка фестывалю. Мы пабачылі нават мележаўскіх герояў Васіля і Ганну з рамана «Людзі на балоце». Шмат было моладзі, конкурсаў. Пабольш бы такіх свят!

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости