Эфектыўнасць СЭЗ

На 1 кастрычніка 2014 г. у якасці рэзідэнтаў свабодных экана-мічных зон (СЭЗ) зарэгістраваны 475 арганізацый
На 1 кастрычніка 2014 г. у якасці рэзідэнтаў свабодных экана-мічных зон (СЭЗ) зарэгістраваны 475 арганізацый, з іх знешні гандаль таварамі ажыццяўляюць 365. Іх уклад у агульны аб’ём экспарту тавараў рэспублікі ў студзені—верасні 2014  г. склаў 11,7%, імпарту — 9%. 



За тры кварталы 2014 г. рэзідэнтамі СЭЗ пастаўлена на знешні рынак тавараў на суму 3 282,9 млн. долараў.

Экспарт у краіны СНД склаў 2782,3 млн. долараў (84,8% агульнага  аб’ёму  экспарту), з яго ў Расію — 2345,7 млн. долараў (71,5% агульнага  аб’ёму  экспарту).

У студзені—верасні 2014 г. рэзідэнтамі СЭЗ імпартавана тавараў на суму 2691,9 млн. долараў, што на 10,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Імпарт з краін па-за СНД склаў 1761,4  млн. долараў (65,4% агульнага аб’ёму імпарту).

Сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені—верасні 2014 г. склалася станоўчае ў памеры 591 млн. долараў супраць 472,7 млн. долараў у сту-дзені—верасні 2013 г.


Знешнi гандаль таварамi рэзiдэнтаў СЭЗ за тры кварталы 2014 г.




Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter