Эфектыўнасць — аснова

Аляксандр Радзькоў наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту

Свой рабочы візіт на Гомельшчыну першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў пачаў з наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Установа вышэйшай адукацыі, так бы мовіць, «без пяці хвілін» юбіляр: у наступным годзе калектыў ВНУ адзначыць яе 60-годдзе. За гэты час тут падрыхтавана каля 35 тысяч розных спецыялістаў, што забяспечваюць адказныя ўчасткі транспартных артэрый бадай ва ўсіх кутках былога Савецкага Саюза, паспяхова працуюць у далёкім замежжы. Дарэчы, у навучальнай установе, па інфармацыі рэктара Веніяміна Сянько, і сёння вучацца будучыя спецыялісты з Ізраіля, Кітая, Пакістана. Але гутарка з чыноўнікам высокага рангу ішла не толькі аб геаграфіі. Пашырэнне крыніц самафінансавання і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці устаноў вышэйшай школы — асноўная тэма размовы. Павелічэнне аб’ёмаў падрыхтоўкі спецыялістаў на платнай аснове — адна з задач, якая была агучана Аляксандрам Радзьковым падчас сустрэчы са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам БелДУТа. Дарагога, напрыклад, каштуе ініцыятыва калектыву, які за ўласныя сродкі стварыў уласны палігон для правядзення сертыфікацыйных выпрабаванняў грузавых і пасажырскіх вагонаў.

— Згодна з прынятай за межамі нашай краіны практыкай, — зазначыў кіраўнік ВНУ Веніямін Сянько, — фінансавыя затраты на такое выпрабаванне раўназначныя кошту самога вагона, а гэта каля 100 тысяч долараў ЗША. Разам з тым заказы айчынных чыгуначнікаў мы будзем выконваць за беларускія рублі, а значыць, гэтыя валютныя сродкі застануцца ў краіне...

Ва ўніверсітэце першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта правёў прыём па асабістых пытаннях.

Эканамічная эфектыўнасць — аснова, якая павінна стаць краевугольнай у дзейнаці любога суб’екта гаспадарання. Канкрэтна гэта пытанне абмеркавана Аляксандрам Радзьковым у калектыве акцыянернага таварыства «Гомельжалезабетон».

У сустрэчах Аляксандра Радзькова з калектывамі абласнога цэнтра браў удзел намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Пётр Кірычэнка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter