Эфект інтэлекта

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі экспартавала летась прадукцыі і паслуг на 24 мільёны долараў. Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Пётр Віцязь на прэс-канферэнцыі ў Мінску патлумачыў, што гэта на 30 працэнтаў больш у параўнанні з 2007 годам. І сёлета акадэмія плануе нарошчваць аб’ём экспарту. “Мы перажываем нялёгкую пару, аднак падчас сусветнага фінансавага крызісу навуковыя дасягненні становяцца найбольш запатрабаванымі, павялічваецца попыт на новыя матэрыялы і сучасныя тэхналогіі “, — сказаў Пётр Віцязь
У НАН Беларусі робяць стаўку на экспарт навукаёмістай прадукцыі.

Малады фізік Аляксей Вайніловіч вывучае ўласцівасці лазераў і светадыёдаўНацыянальная акадэмія навук Беларусі экспартавала летась прадукцыі і паслуг на 24 мільёны долараў. Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Пётр Віцязь на прэс-канферэнцыі ў Мінску патлумачыў, што гэта на 30 працэнтаў больш у параўнанні з 2007 годам. І сёлета акадэмія плануе нарошчваць аб’ём экспарту. “Мы перажываем нялёгкую пару, аднак падчас сусветнага фінансавага крызісу навуковыя дасягненні становяцца найбольш запатрабаванымі, павялічваецца попыт на новыя матэрыялы і сучасныя тэхналогіі “, — сказаў Пётр Віцязь.

Паводле яго слоў, НАН Беларусі актывізавала работу па стварэнні інавацыйнай прадукцыі, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы. Яркі прыклад узаема-дзеяння з расійскімі вучонымі — распрацоўка суперкамп’ютараў сямейства “СКІФ”. Сёння расійскія спецыялісты працуюць над стварэннем суперкамп’ютара прадукцыйнасцю 500 млрд. аперацый у секунду. Выконваюцца саюзныя праграмы і па іншых напрамках. У прыватнасці, прадаўжаецца сумесны унікальны эксперымент па гадоўлі трансгенных казлянят, фарміруецца праграма па стварэнні новых нанаматэрыялаў для авіяцыйнай і касмічнай тэхнікі, падпісана пагадненне з “Раснана” аб выкананні пяці сумесных праектаў. Сярод іх — распрацоўка і стварэнне сонечных элементаў, праект па біяфільтрах, а таксама па выкарыстанні цеплавых труб для энергетыкі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter