Еўрапейскае пытанне

Рашэнне свайго Кабміна па ЕС спадабалася не ўсiм украінцам

Рашэнне свайго Кабінета Міністраў спадабалася не ўсiм украінцам.

Прыпыненне працэсу падрыхтоўкі падпісання пагаднення аб еўраінтэграцыі ўскалыхнула многіх жыхароў суседняй краіны. Так, з нядзелі на кіеўскім Майдане праходзіць акцыя палі-тычнага пратэсту, якая сабрала больш за 100 тыс. чалавек і перарасла ў хваляванні. Прадстаўнікі ЕС заяўляюць, што гатовы праводзіць двухбаковыя перамовы з Расiяй адносна пытанняў, звязаных з асацыяцыяй паміж Украінай і Еўрасаюзам.

Дырэктар украінскага Інстытута аналізу і менеджменту палітыкі Руслан Бортнік адзначае: гаварыць пра адмову ад падпі-сання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС яшчэ рана. А галоўная прычына таго, што Кабмін прыпыніў падрыхтоўку дакументаў, — занадта завышаныя патрабаванні да Украіны.

Разам з тым адмова Кіева ад падпiсання пагаднення парадавала ўкраінскіх бізнесменаў. Яны не раз выказвалі сумненні адносна таго, што падпісанне дакумента можа нанесці непа-праўную шкоду ўкраінскаму бізнесу. Некаторыя краіны Еўропы таксама ўздыхнулі з палёгкай, пазбавіўшыся ад моцнага канкурэнта ў сельскагаспадарчым сектары. Не задаволены прыпыненнем збліжэння Украіны і ЕС толькі апазіцыйныя сілы краіны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter