Дзякуй за “адно акно”

Калi толькi пачалi гаварыць пра iнiцыятыву Прэзiдэнта аб увядзеннi прынцыпу “аднаго акна”, недаверлiвыя пакеплiвалi, маўляў, нiчога з гэтага не атрымаецца. Праўду кажучы, я i сумняваўся, што ўдасца разварушыць i перабудаваць на новы лад нашых чыноўнiкаў. А, бач ты, атрымалася.

Вось просты прыклад. Атрымаў плацежку па аплаце за газ за студзень i чытаю: “Паважаныя абаненты, якiя карыстаюцца льготамi! Перарэгiстрацыя льготнiкаў з 1 студзеня 2006 года ажыццяўляецца ўпраўленнем “Гомельмiжрайгаз” без звароту грамадзян”.
Нарэшце збылося! Колькi турбот прыносiла гэтая перарэгiстрацыя льготнiкам раней. Трэба было сабраць мноства даведак, “адксерыць” iх i развезцi па iнстанцыях. I гэта, майце на ўвазе, павiнны былi рабiць iнвалiды I i II груп.
Цяпер гэтаму пакладзены канец.
Дзякуй усiм, хто на радасць нам адчынiў “адно акно”...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter