Новый год никто не отменял: мы узнали, как Дед Мороз из Беловежской пущи поздравляет детишек через Skype

Дзядуля з вiртуальнай казкi

Пандэмiя працягвае мяняць наша жыццё. Сёлета з-за яе многiя дзецi вымушаны адмовiцца ад паездкi ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча», каб трапiць у рэзiдэнцыю галоўнага беларускага Дзеда Мароза. Але свята ж нiхто не адмяняў! Тым, хто па нейкiх прычынах не зможа наведаць уладаннi казачнага героя i асабiста пагутарыць з сiвавалосым чараўнiком, Дзед Мароз дорыць навагоднi настрой i вiншаваннi праз Skype. Карэспандэнт «Р» даведалася аб падрабязнасцях.

Анлайн i без абдымкаў

Графiк Дзеда Мароза ў пераднавагоднiя днi распiсаны лiтаральна па хвiлiнах. Да дня Х кожнае дзiця павiнна быць павiншавана, а кожны падарунак — уручаны! Анлайн-зносiны з дзецьмi — выдатны выхад ва ўмовах шчыльнага графiка i пандэмii. Як гэта працуе? Каб атрымаць вестку ад Дзеда Мароза, неабходна адправiць лiст на электронную пошту beltour07@mail.ru. У лiсце пазначыць iмя таго, хто чакае вiншаванняў, i па жаданнi дадатковую iнфармацыю. Таксама неабходна напiсаць ваш логiн у Skype, патрэбныя дату i час сувязi. Атрымаўшы пацвярджэнне заказу, вы робiце аплату паслугi анлайн праз сiстэму ARTPAY. У выбраныя дзень i час Дзед Мароз звяжацца з вамi. Зносiны з казачным героем каштуюць даволi бюджэтна. Так, 10-хвiлiнны сеанс абыдзецца ўсяго ў 5 рублёў, пры гэтым ехаць нiкуды не трэба.

Стэфанiя расказвае Дзеду Марозу пра школу, адзнакi, любiмыя прадметы i пра сваё жаданне стаць гоншчыцай…

Адной з першых, хто атрымаў вiншаванне ад галоўнага беларускага Дзеда Мароза, стала сямiгадовая мiнчанка Стэфанiя Шымук.

— Якое рэдкае iмя, — пачынае размову навагоднi чараўнiк. — А як цябе называе мама? Сцеша? Можна i мне цябе так называць?

Стэфанiя ахвотна гутарыць з Дзедам Марозам, хоць трохi саромеецца. Яна паказвае яму цацачную мышку i ёлачку, зробленыя сваiмi рукамi, i атрымлiвае шчодрую пахвалу ад суразмоўцы. Першакласнiца распавядае пра школу, адзнакi, любiмыя прадметы i пра сваё жаданне стаць гоншчыцай…

Дзед Мароз дастае кнiгу добрых спраў i чытае на яе старонках:

— Сцеша разумная i добрая дзяўчынка. Стараецца ў вучобе i дапамагае бацькам. Бывае, трошкi пасваволiць. Ну а як без гэтага? Кнiга кажа, што ты заслугоўваеш добрага падарунка.

Стэфанiя папрасiла 3D-ручку. Кажа, у адрозненне ад звычайных ручак у яе замест чарнiла запраўляецца пластыкавая нiтка. Такiм прадметам можна ствараць трохвымерныя аб’екты. Па сутнасцi, гэта мiнiяцюрны i вельмi танны 3D-прынтар. Ручкай можна маляваць проста ў паветры. Ну чым не чараўнiцтва!

Час загадваць жаданнi

Сеансы вiдэасувязi праходзяць кожныя пятнiцу, суботу i нядзелю з 16 да 19 гадзiн. Графiк у Дзеда Мароза распiсаны аж да Новага года. Чым блiжэй святы, тым больш жадаючых пагутарыць з казачным персанажам.

— Не кожны можа прыехаць у Белавежскую пушчу. Камусьцi — здароўе не дазваляе, камусьцi фiнансы або ў бацькоў шчыльны графiк... А дзецi ж чакаюць свята, — наракае Дзед Мароз. — Тэлефануюць у асноўным рабяты да 12 гадоў. Адны больш гаваркiя, iншыя крыху саромеюцца. Знаходзiм падыход да кожнага. Маленькiя дзеткi часта бываюць няўрымслiвыя, таму радня выходзiць у Skype разам з iмi. Бывае, i вершык раскажуць, i нават песеньку праспяваюць — хтосьцi нават па-французску. Нядаўна быў званочак з Францыi. Выхадцы з Беларусi захацелi, каб iх дзяцей павiншаваў беларускi Дзед Мароз.

Па яго словах, просяць падарункi самыя розныя. У асноўным класiчныя — цацкi, гаджэты, канцылярскiя наборы... Многiя дзецi ў больш усвядомленым узросце просяць здароўя для бацькоў, бабуль i дзядуль.

— Дванаццацiгадовая дзяўчынка, з якой я гутарыў на днях па Skype, выказалася глабальна, — працягвае суразмоўца. — Кажа, Дзед Мароз, спынi гэтую пандэмiю. Хочацца ездзiць да сваякоў i сяброў, хочацца падарожнiчаць…

Бiлет у Новы год

Ёсць i тыя, хто, нягледзячы нi на што, вырашыў з’ездзiць у госцi да Дзеда Мароза асабiста. Традыцыйныя зiмовыя падарожжы ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» на «Навагоднiм экспрэсе» ў гэтым сезоне стартуюць сёння. Цягнiк з купэйных вагонаў даставiць пасажыраў у госцi да чараўнiка. Такi ж цягнiк адправiцца ў дарогу 6 студзеня 2021 года.

«Навагоднi экспрэс» даставiць пасажыраў у госцi да чараўнiка ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Са станцыi Мiнск-Пасажырскi экспрэс ад’едзе ў 21:58 i прыбудзе ў Брэст ранiцай наступнага дня ў 7:50. Адтуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. Падарожнiкам прапануюць навагоднюю экскурсiйную праграму: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза i атрымаюць ад яго падарунак, убачаць церам Снягуркi, чароўны млын, пабываюць на алеi знакаў усходняга календара, у «Скарбнiцы» — Музеi падарункаў Дзеда Мароза, загадаюць свае самыя патаемныя жаданнi на паляне дванаццацi месяцаў або на чарадзейным троне. У праграму тура таксама ўваходзяць знаёмства з Музеем прыроды, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламi i пачастунак блiнамi з гарбатай на пушчанскiх травах.

З Брэста навагоднi цягнiк адправiцца ў 17:28 i прыбудзе ў Мiнск у 22:19. У дарозе пасажыраў чакае сустрэча з чыгуначным Дзедам Марозам i яго памочнiкам.

«У мэтах прафiлактыкi вiрусных iнфекцый падчас падарожжа будуць выкананы ўсе неабходныя меры, накiраваныя на знiжэнне рызыкi iх распаўсюджвання. У прыватнасцi, перад адпраўленнем цягнiка ў рэйс будзе праведзена яго прыбіранне з прымяненнем сродкаў дэзынфекцыi. Таксама пасажыры ў дарозе змогуць набыць медыцынскiя маскi. Акрамя таго, удзельнiкi тура з паездкi ў Мiнск вернуцца тым жа цягнiком i на тых жа месцах, на якiх адправiлiся ў падарожжа», — акцэнтавалi ўвагу на БЧ.

Кошт тура ў навагоднiм цягнiку ў купэйным вагоне для дарослага пасажыра складзе 110 рублёў, для дзяцей ад 10 да 13 гадоў (уключна) — 106 рублёў, ад 6 да 10 гадоў (уключна) — 87,9 рубля, для дзяцей да 5 гадоў (уключна) — 80,9 рубля (з месцам).

gorbatenko@sb.by

Стэфанiя расказвае Дзеду Марозу пра школу, адзнакi, любiмыя прадметы i пра сваё жаданне стаць гоншчыцай…

«Навагоднi экспрэс» даставiць пасажыраў у госцi да чараўнiка ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter