Дзядулеў падарунак. Калі ў сям’і Ладыгаў з вёскі Ракавічы Шчучынскага раёна на свет з’явіўся Саша — гэта было сапраўднае шчасце.

На радасці 78-гадовы дзядуля Вячаслаў падарыў любімаму ўнуку самае дарагое, што ў яго было, — каня. І не проста так — узяў і падарыў, а аформіў усе адпаведныя дакументы. Так што Сашка — законны гаспадар.

Хлопчык падрос і перайменаваў свайго сябра — даў яму мянушку Юлій. Як у мультфільме пра волата. Ужо з трохгадовага ўзросту Саша Ладыга ўпэўнена сядзіць у сядле. За сваім канём сам і даглядае. Раным-рана выганяе на пашу, а ледзь узыдзе сонейка, забірае з сенажаці і вядзе ў хлеў, каб надакучлівыя мухі і восы не кусалі. — Ці ёсць у твайго Юлія якія-небудзь адметныя звычкі, штосьці асаблівае? — пытаюся я. — Так, — усміхаецца Сашка. — Юлій ніколі не павязе чужога чалавека, толькі сваіх: тых, хто яго любіць і клапоціцца аб ім. Гэта праверана...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter