Дзяўчына з васільковымі вачыма

Вышкі по-русски будет чердак, а хуткабежна — быстротечно

Хто з нас не ведае яшчэ са школьнай парты знакаміты верш Петруся Броўкі «Александрына»? Хіт «Песняроў» на гэты верш, між іншым, першая песня Уладзіміра Мулявіна. Ён напісаў яе ўсяго за ноч спецыяльна для Леаніда Барткевіча, які з гэтай песняй і ўвайшоў у «Песняры». На самай справе Александрыну звалі Зінаідай Канапелькай, яна была актрысай Коласаўскага тэатра, якім студэнт Броўка вельмі захапляўся. У адным з інтэрв’ю незадоўга да смерці Зінаіда Ігнацьеўна распавяла пра тое, што ёй, дзяўчыне з васільковымі вачыма і светлымі косамі, і прысвяціў свае вершы Пятрусь Броўка. Якія менавіта, змоўчала, але радкі з «Александрыны» «выдалі» паэта:

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:

— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.

Александрына, помніш, якою ты была?

Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,

Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,

Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна.

Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!..

Такою ты здалася ў сямнаццаць год маіх.

Мінула часу многа. Мне навявалі сны,

Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.

Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма...

Александрына, дзе ты? Шукаю я — няма...

Вось такая гісторыя.

А цяпер, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў:

Абмеркаваць — обсудить

Вышкі — чердак

Бавіцца — задерживаться, развлекаться

Скоранька — быстренько

Увішны — проворный

Хуткабежна — быстротечно

Склеп — погреб

Прыемна — приятно

Хованка — укрытие.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter