Дзяўчына, якая танцуе

Мінчанка Надзея КАШКАН (на здымку) заняла другое месца на чэмпіянаце свету па шоу-танцах.
Мінчанка Надзея КАШКАН (на здымку) заняла другое месца на чэмпіянаце свету па шоу-танцах.



Гэта самы лепшы вынік Беларускай лігі танцаў за 15 гадоў яе існавання. Спаборніцтвы праходзілі ў нямецкім горадзе Рыза.

— Калі мой настаўнік прапанаваў мне прыняць удзел у конкурсе, я адразу пагадзілася, тым больш што нумар у мяне ўжо быў падрыхтаваны, — кажа Надзея. — У час танца я пераўвасабляюся ў нявесту, што вярнулася з таго свету. Для антуражу знаёмы дызайнер пашыла мне ўбор у выглядзе запэцканай вясельнай сукенкі.

Па словах Надзеі, яе танец даволі жыццесцвярджальны.

— А яшчэ ён атрымаўся вельмі эмацыянальным. Магчыма, гэта і дапамагло мне прайсці пяць тураў адбору, апярэдзіўшы 58 танцораў.

Мацнейшай за беларуску была толькі дзяўчына з Паўднёвай Афрыкі з танцам, што распавядаў пра дабро і зло.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter