Дзiўная гiсторыя, расказаная Халстамерам. Брэсцкi тэатр лялек перачытаў аповeсць Льва Талстога

Чалавек — iстота разумная. Але цi заўсёды гэта так? Над гэтым у свой час разважаў Леў Талстой у сваёй знакамiтай аповeсцi “Халстамер” i прыйшоў да несуцяшальнай высновы: на жаль, далёка не заўсёды... Гэтая аповeсць, якае мае падзагаловак “Гiсторыя каня”, стала асноваю новага спектакля Брэсцкага тэатра лялек... Прэм’еру чакалi з хваляваннем — на суд гледача выносiлi ў многiм эксперыментальную работу, не зусiм звыклую для лялечнага тэатра.
Чалавек — iстота разумная. Але цi заўсёды гэта так? Над гэтым у свой час разважаў Леў Талстой у сваёй знакамiтай аповeсцi “Халстамер” i прыйшоў да несуцяшальнай высновы: на жаль, далёка не заўсёды... Гэтая аповeсць, якае мае падзагаловак “Гiсторыя каня”, стала асноваю новага спектакля Брэсцкага тэатра лялек... Прэм’еру чакалi з хваляваннем — на суд гледача выносiлi ў многiм эксперыментальную работу, не зусiм звыклую для лялечнага тэатра. Хвалявалiся ў гэты вечар i гледачы — дарослыя, моладзь, людзi дасведчаныя, якiя добра ведаюць спектаклi лепшых тэатраў з многiх краiн свету, удзельнiкi штогадовага фестывалю “Белая Вежа”. I было ад чаго хвалявацца. Упершыню берасцейскiя лялечнiкi звярнулiся да складанейшага твора вялiкага рускага пiсьменнiка. Iнтарэс выклiкалi i пастаноўшчыкi. Таленавiтыя расiйскiя майстры-лялечнiкi, стваральнiкi самага маладога i арыгiнальнага тэатра “Патудань” з Санкт-Пецярбурга. Два гады запар ён станавiўся пераможцаю Мiжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”, заваёўваў яго Гран-пры i любоў гледачоў. — Мы вельмi ўдзячны Брэсту, фестывалю. Тут мы ўпершыню атрымалi прызнанне, а такое не забываецца... Пасля мы ўдзельнiчалi ў многiх фестывалях, але заўсёды памяталi Брэст, адметную цеплыню i шчырасць яго ўтульнага тэатра, — гаворыць рэжысёр, стваральнiк тэатра Руслан Кудашоў. – Думка аб сумеснай рабоце, якая нарадзiлася на фестывалi, нас грэла. Тым больш што тэатр прапанаваў узяць за аснову «Халстамера» Льва Талстога. Гэта смелы эксперымент. Твор не мае сцэнiчнай гiсторыi ў тэатрах лялек, нiколi не ставiўся на лялечнай сцэне. Рашэнне спектакля складанае i адначасова простае: душа Халстамера на тым свеце... пастукалася ў вароты раю. Ды куды ты, конь, пнешся, жывёлiне сюды ўваходу няма. Вось першая рэакцыя тых, хто сцеражэ гэтыя вароты. Але надта ж ужо нязвыклая была спроба, i яго вырашылi выслухаць... Смелае дапушчэнне? Так, але яно зусiм у адпаведнасцi з думкамi вялiкага аўтара. Варта ўспомнiць яго словы: «Мы сэрцам адчуваем, што тое, чым мы жывём, тое, што мы называем сваiм сапраўдным «я», тое ж самае не толькi ў кожным чалавеку, але i ў... канi... i ў пчале, нават i ў раслiне...» Усе кампаненты спектакля, лялькi i элементы тэатра ценяў, iгра артыстаў, падпарадкаваны выяўленню думкi аўтара, якi стварыў глыбокi твор пра жыццё не толькi каня, але i чалавека. Ён нiбы пытае ў нас: як i чым ты жывеш, чалавек, якi след пакiнеш на зямлi, i калi прыйдзе твой час, цi здолееш ты пастукацца ў вароты раю? У «Халстамеры» Леў Талстой выказаў адну са сваiх запаветных iдэй, якую назваў «павагаю да жыцця», i заклiкаў зразумець неабходнасць i важнасць такой павагi. Гэта ёсць, гаварыў ён, «апраўданне прыроды», абарона яе вялiкiх таямнiц i вечных законаў... У пацвярджэнне гэтага перад намi разгортваецца дзiўная гiсторыя шчасця, гора i пакут, расказаная самiм канём, вялiкiм i безабаронным Халстамерам, якi ведаў «смак слёз». А ўся яго трагедыя здарылася ад таго, што радзiўся ён не той масцi – пярэстым. За гэта ды з-за бяздушша людзей стаў iзгоем... Тая ўвага i напружанне, з якiм гледачы сачылi за сцэнiч-ным дзеяннем, тая скупая сляза, якая ў фiнале затума-нiла не адно вока, сведчаць, што «Халстамер» нiкога не пакiнуў абыякавым. Цiкавай была i сустрэча гледачоў са стваральнiкамi спектакля пасля прэм’еры. Руслан Кудашоў сказаў, што пастаноўка ў Брэсце «Халстамера» — гэта яго першы вопыт працы з новым тэатрам, з новымi артыстамi. Ён адзначыў, што сустрэў разуменне i вялiкую зацiкаўленасць тэатра ў рэалiзацыi гэтага эксперымента.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter