Джульета вяртаецца дадому

У Магілёве 22 красавіка пачнецца XVII фестываль польскага кіно

У Магілёве адкрыецца XVII фестываль польскага кіно.

— Яго галоўная мэта — прадоўжыць знаёмства гараджан з кінамастацтвам суседняй краіны, — адзначыў дырэктар Дома Польскага ў Магілёве Юрый Журавовіч. — Рэпертуар фестывалю даволі разнастайны: гледачы ўбачаць як драматычныя стужкі, так і камедыі.

У спісе карцін, якія будуць прадстаўлены ў час фэсту, — «Малая Масква», «Закаханыя», «Джульета вяртаецца дадому» і іншыя. Фестываль пачнецца 22 красавіка і будзе доўжыцца чатыры дні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter