Дзея ў трох блоках

Увосень у Мінску пройдзе міжнародны форум «ТЭАРТ-2013»

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ-2013» пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары. Канцэпцыя форуму адпавядае двум пастулатам: традыцыі і эксперыменту. «ТЭАРТ» будзе раздзелены на тры блокі: беларускі, расійскі і міжнародны — з самымі значнымі і гучнымі пастаноўкамі Францыі, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, Германіі і Венгрыі.

Навізну ўнясуць беларускія эксперыментальныя пастаноўкі, сярод якіх пяць наватарскіх: «PATRIS» Сяргея Анцалевіча, Дзмітрыя Багаслаўскага, Віктара Красоўскага, «Кароткачасовая» Канстанціна Сцешыка, «Сумны хакеіст» Паўла Пражко, «Ціхі шорах адыходзячых крокаў» Дзмітрыя Багаслаўскага і «Рамонт» тэатра «ІнЖэст». Спектаклі прысвечаны тэмам роду, Айчыны, любові, адказнасці — тым якасцям сучаснага чалавека, якія нельга змяніць, не змяніўшы яго самога.

Арганізатары форуму — Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» і ААТ «Белгазпрамбанк» пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter