Дзецям так дарэчы прыемныя сустрэчы!

Заўсёды з падарункамі прыходзіць да сваіх падшэфных Шчучынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Заўсёды з падарункамі прыходзіць да сваіх падшэфных Шчучынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Выхаванцы Шчучынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра чакалi ўжо добра вядомых гасцей на ўваходзе.

— А вы падарункі прывезлі? — хорам запыталася дзятва. Пачуўшы бадзёрае “так”, хлопчыкі і дзяўчынкі пабеглі ў актавую залу — менавіта там праходзiла сустрэча.

— Адрасаты для падарункаў выбраны невыпадкова: мы ўзялі шэфства над гэтым сацыяльна-педагагічным цэнтрам, — расказвае Генрых Шандроха, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

— Мы не можам раўнадушна глядзець на абдзеленых бацькоўскім цяплом дзетак, таму заўсёды стараемся ім дапамагаць. Сумесна з арганізацыяй “Белая Русь” аказваем падтрымку, — далучаецца да размовы Юлія Серахан, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

DVD, настольныя гульні — хакей, футбол, міні-більярд — усе прывезеныя падарункі дзеці прынялі на ўра! Апрабавалі адразу.

— Мне вельмі падабаецца футбол, — прызнаўся Максім. Ён з цікавасцю назіраў, як старэйшыя хлопчыкі збіралі настольную гульню. — Яшчэ ўчора глядзеў футбол, а сёння змагу сам пагуляць, — радуецца такому падарунку малы.

— Клопат пра дзяцей займае не апошняе месца ў нашай рабоце, — расказвае Генрых Феліксавіч. — У гэтым годзе райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выдзеліў для аздараўлення 244 дзяцей 13,5 мільёна рублёў, 45 юных жыхароў раёна пабывалі на галоўнай ёлцы краіны ў Мінску. Не застаецца ў баку і наша арганізацыя, якая аб’ядноўвае нераўнадушных людзей. Найчасцей, канечне, заглядваем да дзяцей з нагоды свят, хочацца парадаваць іх падарункамі. Але, вядома, гатовы ў любы момант падтрымаць тых, каму дапамога патрэбна.

Шчучын

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter