Дзень жалобы па вялікім Прароку

Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з вялікіх дванаццаці гадавых святаў — Адсячэнне галавы Іаана Прадцечы

Іаана Хрысціцеля цар Ірад пасадзіў у вязніцу, бо баяўся праўды. Прарок адкрыта абвяшчаў аб тым, што Ірад пакінуў законную жонку і жыве з жонкай свайго брата Ірадзіядай. У гонар свайго дня нараджэння Ірад наладзіў у палацы баль. Дачка Ірадзіяды Саламія танцавала перад гасцямі і вельмі ўгадзіла Іраду: той паабяцаў ёй даць усё, што пажадае. Саламія, па навучэнні сваёй маці, папрасіла падаць ёй на блюдзе галаву Іаана Прадцечы. Цар ужо быў нярады, што пакляўся выканаць просьбу: ён баяўся гневу Божага і ведаў, як народ любіць Прадцечу. Але пасля ваганняў ён усё ж такі загадаў адсекчы святому галаву і прынесці на падносе ў залу. Паданне гаворыць, што нават мёртвымі вуснамі галава святога яшчэ раз асудзіла Ірада за тое, што жыве з чужой жонкай. Ірадзіяда закапала галаву святога ў нячыстым месцы, але ноччу жонка царскага аканома пахавала галаву Прадцечы ў гліняным сасудзе на гары Елеонскай.
Ірада, Ірадзіяду і Саламію спасціг Божы суд яшчэ пры зямным жыцці. Саламія зімой правалілася пад лёд, прычым ён здавіў яе шыю так, што перарэзаў. А Ірад разам з Ірадзіядай былі высланыя імператарам Калігулам у Галію, дзе зямля расступілася і паглынула іх.
У памяць адсячэння галавы святога Іаана Хрысціцеля царквой устаноўлена свята і строгі пост як выражэнне жалобы хрысціян аб гвалтоўнай смерці вялікага Прарока.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter