Дзень памінальнай свечкі

Віцебск, шматнацыянальны горад, запрашае ўсіх, хто змагаўся за вызваленне Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прыйсці 27 кастрычніка ў цэнтральны Свята-Пакроўскі сабор. Тут будзе адслужаны памінальны малебен у памяць аб загінуўшых. Акцыя грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Радзіслаў” прысвячаецца 60-годдзю вызвалення брацкай Украіны ад фашызму. Але ўдзел у ёй могуць прыняць усе жадаючыя. Ва ўсялякім разе, паставіць памінальную свечку за тых, хто крывёю і жыццямі заваявалі Вялікую Перамогу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter