Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Дзень Незалежнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.


Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзярж­органаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, свяшчэннаслужыцелі, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да падножжа манумента кветкі і вянкі.

Прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых. У цішыні прагучала 20 удараў метранома.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна па плошчы ўра­чыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты камендатуры Узброеных Сіл.

Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла прывітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. “Наш дагавор вы памятаеце: як мага даўжэй жыць. Нам вы вельмі патрэбныя”, — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ветэранаў. Ён пажадаў ім здароўя і шчасця і падзякаваў за падтрымку.


Старт святочным мерапрыемствам у Віцебску з нагоды Дня Незалежнасці быў дадзены на плошчы Перамогі. Каля 8 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу і ўрачыстым ускладанні вянкоў і кветак да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам.  


У Дзень Незалежнасці ў Гомелі адбылося святочнае шэсце ветэранаў, працоўных калектываў і грамадскасці горада.


Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, у Магілёве пачаліся з мітынгу на легендарным мемарыяле “Буйніцкае поле”.


Урачысты мітынг у гонар Дня Незалежнасці прайшоў 3 ліпеня на плошчы Леніна ў Гродне. Мітынг прадоўжыўся ўзнагароджаннем уладальнікаў прэміі “Чалавек года Гродзен­шчыны” і ўскладаннем кветак і вянкоў да Вечнага агню ў парку імя Жылібера.


3 ліпеня ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” адбыўся мітынг з нагоды Дня Незалежнасці. На мітынг сабраліся ветэраны, кіраўнікі вобласці і горада, прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў і рэлігійных канфесій, брастаўчане і госці горада. На плошчы Цырыманіялаў прысутныя ўшанавалі памяць байцоў, якія не вярнуліся з палёў бітваў, мінутай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню.


Народныя гулянні ў Дзень Незалежнасці Беларусі на пляцоўцы каля Палаца спорту. На здымку: Горад майстроў.


Фінальнай кропкай святкавання Дня Незалежнасці стаў святочны салют. Ён быў дадзены ў Мінску і абласных цэнтрах краіны, а таксама ў Брэсцкай крэпасці.


Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці


Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята па праву з’яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы.

У аснове нашых дасягненняў — мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.

Галоўная задача для нас сёння — годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны!

Аляксандр Лукашэнка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter