Дзень нараджэння

Па паданнях славян, дзень нараджэння — гэта не проста імгненны момант фізічнага з’яўлення чалавека на свет, гэтая з’ява гістарычная, сацыяльная і культурная.

Па паданнях славян, дзень нараджэння — гэта не проста імгненны момант фізічнага з’яўлення чалавека на свет, гэтая з’ява гістарычная, сацыяльная і культурная.

Гістарычная ў тым сэнсе, што адначасова з іншымі каляндарнымі святамі (напрыклад, Новым годам) будзе структураваць жыццёвы шлях чалавека, падзяляючы яго на адпаведныя цыклы: дзяцінства, малалецтва, юнацтва, самастойнае жыццё, старасць. Падчас праходжання кожнага з гэтых цыклаў чалавек будзе займаць адпаведнае сацыяльнае становішча, мець свой, грамадствам прыняты статут. Нарэшце, дзень нараджэнні — гэтая з’ява культурная, таму што яна суправаджаецца выкананнем адпаведных абрадаў, рытуалаў, іншых спецыфічных дзеянняў. Дзень нараджэння выбудоўвае вакол сябе адпаведную рытуальна-абрадавую прастору і задае свой сакральны час. Ад дзеда да ўнука, ад бабулі да ўнучкі на працягу не аднаго стагоддзя фарміравалася капілка вопыту нашых продкаў. Можна з лёгкасцю здаць гэты “куфар” у музей, а можна даволі паспяхова выкарыстоўваць гэтыя веды і сёння, нягле- дзячы ні на што. Кожны выбірае свой шлях. Давайце паглядзім, як уплываюць прыродна-касмічныя і са-цыякультурныя фактары часу нараджэння чалавека на яго лёс, па меркаваннях нашых продкаў. У народным асяроддзі глыбока верылі, што на працягу сутак час мае неадна- стайны характар. Напрыклад, не вельмі спрыяльнымі для нараджэння лічыліся поўнач і поўдзень, а таксама час заходу сонца. Акрамя таго, існавала паданне, што ў сутках ёсць шчаслівыя і нешчаслівыя хвіліны, гадзіны. У залежнасці ад таго, у які час нарадзіўся чалавек, такім будзе ўсё яго жыццё. Калі дзіця нараджалася ў прамежку часу ад поўначы і да поўдня, лічылася, што гэта спрыяльны фактар, што нованароджаны даволі хутка пачне хадзіць, гаварыць, будзе рознабакова развітым чалавекам, у яго руках любая праца будзе спорыцца. Другая палова дня, г.зн. час ад поўдня і да поўначы, лічылася менш спрыяльнай. У гэты час на свет з’яўляюцца людзі, менш прыстасаваныя да жыцця. Агульнавядома, што момант заходу сонца лічыцца небяспечным часам, які аказвае істотны ўплыў на фізічны стан чалавека, таму аб дзецях, народжаных у гэты час, трэба клапаціцца больш, пільна сачыць за іх здароўем.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter