Дзелавыя колы Малдовы ў Гомелі

Дэлегацыя дзелавых колаў Малдовы на чале з прэзідэнтам гандлёва-прамысловай палаты Георге Куку з аднадзённым рабочым візітам наведала Гомель. Кіраўнікі буйнейшых гандлёвых устаноў і прамысловых прадпрыемстваў гэтай краіны былі прыняты ў абласным выканаўчым камітэце. У час зацікаўленага дыялогу абмяркоўваліся шляхі далейшага паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Гомельскай вобласцю і Рэспублікай Малдовай. Дарэчы, у мінулым годзе аб’ём двухбаковых экспартна-імпартных аперацый склаў звыш 20 мільёнаў долараў ЗША і меў устойлівую станоўчую дынаміку. Падчас паездкі на Гомельшчыну малдаўскія госці наведалі шэраг прадпрыемстваў СЭЗ “Гомель-Ратон”, прынялі ўдзел у нарадзе з прадстаўнікамі бізнесу і суб’ектаў гаспадарання вобласці, а таксама здзейснілі экскурсію ў палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter