Дзелавы акцэнт

У Берліне 3 чэрвеня пройдзе Дзень беларускай эканомікі

Дзень беларускай эканомікі пройдзе ў Берліне 3 чэрвеня

Як паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, мерапрыемства адбудзецца ў Доме нямецкай эканомікі, дзе традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы на высокім урадавым узроўні. Таксама ў час візіту прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў у Германію запланавана правядзенне перагавораў, бізнес-форуму і прэзентацый праектаў удзельнікаў з Беларусі.

З нямецкага боку ў бізнес-форуме плануюць прыняць удзел уласнікі і топ-менеджары фірм, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, а таксама прадстаўнікі розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі ў супрацоўніцтве з Нямецкім саюзам прамыслова-гандлёвых палат Германіі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter