Нацыянальная літаратурная прэмія шукае таленавітых аўтараў.

Дзе вы, новыя Купалы i Коласы?

Нацыянальная літаратурная прэмія шукае таленавітых аўтараў.

премия---artfile.ru-(Копировать).jpg


Толькі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі налічваецца больш за 600 аўтараў. А колькі іх яшчэ працуе па-за межамі арганізацыі! Ці ёсць сярод іх аўтары бестселераў і будучыя класікі, дапамагае вызначыць Нацыянальная літаратурная прэмія, якая прысуджаецца ў нашай краіне ўжо ў трэці раз.

Сёлета пераможцаў вызначаць у сямі катэгорыях: “Найлепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”, “Найлепшы твор прозы”, “Найлепшы твор драматургіі”, “Найлепшы твор публіцыстыкі”, “Найлепшы дэбют”, “Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва”, “Найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”. Імёны лаўрэатаў прэміі па традыцыі назавуць у Дзень беларускай пісьменнасці, які сёлета будзе святкавацца 2—3 верасня ў Полацку. На сёння паспытаць поспех у літаратурным спаборніцтве вырашылі больш за трыццаць пісьменнікаў і паэтаў. У тых, хто пакуль толькі ў роздумах, яшчэ ёсць час — да 1 ліпеня — далучыцца да намінантаў і прадставіць свой твор на суд журы.

Пры вызначэнні пераможцаў, якія атрымаюць сімвалы конкурсу і грашовую прэмію 30 базавых велічынь, будуць улічвацца тыраж твора, водгукі чытачоў, рэцэнзіі крытыкаў, звесткі з бібліятэк пра тое, як прынялі кнігу чытачы. “Уручыць узнагароды дзеля ўзнагарод — гэта не тая задача, якую праследуе конкурс, — тлумачыць першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. — Важна, каб літаратура мела прыхільнікаў, знаходзіла сваіх чытачоў — гэта самая высокая адзнака для кожнага аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter