Дзе вучацца Айбаліты

Гісторыя ветэрынарнай медыцыны цесна звязана з ВіцебскамПа ўсім Савецкім Саюзе раней раз’язджаліся працаваць выпускнікі гэтай навучальнай установы. І сёння Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны — адна з лепшых аграрных вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, мае статус вядучай ВНУ. Звыш васьмі дзесяцігоддзяў у Віцебску вучацца спецыялісты ветэрынарнай медыцыны і зааінжынеры. Яны не толькі выкарыстоўваюць, але і памнажаючы дасягненні айчыннай адукацыі, аграрнай навукі. Выпускнікі вну здольныя працаваць у розных галінах жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, робяць кар’еру як у Беларусі, так і за яе межамі.
Будынак ВетакадэмііГісторыя ветэрынарнай медыцыны цесна звязана з Віцебскам
Па ўсім Савецкім Саюзе раней раз’язджаліся працаваць выпускнікі гэтай навучальнай установы. І сёння Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны — адна з лепшых аграрных вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, мае статус вядучай ВНУ. Звыш васьмі дзесяцігоддзяў у Віцебску вучацца спецыялісты ветэрынарнай медыцыны і зааінжынеры. Яны не толькі выкарыстоўваюць, але і памнажаючы дасягненні айчыннай адукацыі, аграрнай навукі. Выпускнікі вну здольныя працаваць у розных галінах жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, робяць кар’еру як у Беларусі, так і за яе межамі. У сценах акадэміі вельмі шануюць гісторыю, зберагаюць добрыя традыцыі. Пра гэта сведчыць і кніга “Гісторыя ветэрынарнай медыцыны ў Беларусі”, якая нядаўна пабачыла свет у Віцебску. У выданні апавядаецца, як узнікла і стала прэстыжнай прафесія ветэрынара, вядомая цяпер нават дзецям са знакамітых вершаў пра доктара Айбаліта. Калектыў аўтараў імкнуўся цікава расказаць пра справы ветэрынараў ад старажытнасці да нашых дзён.
На старонках выдання можна пачытаць, напрыклад, пра армейскую ветэрынарыю, пра асаблівасці ветработы ў розных рэгіёнах Беларусі і свету, пра дзейнасць міжнародных ветарганізацый і ўстаноў, цікавыя навуковыя пошукі выкладчыкаў, вучоных, студэнтаў з Віцебска. Магчыма, гэта саліднае выданне некаму нагадае пра дні студэнцкага юнацтва. А камусьці дапаможа і выбраць сваю будучую прафесію. Дарэчы, славутая акадэмія цяпер мае філіялы ў Рэчыцы і Пінску.

Канстанцін Карнялюк, краязнаўца
На здымку:
Будынак Ветакадэміі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter