Дзе шукаць “Уцешніцу”

Больш за сотню арыгінальных тэкстыльных лялек можна пабачыць на выставе ў Любанскім музеі традыцыйных народных промыслаў і рамёстваўЧастку лялек, расказала дырэктар Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы Наталля Сіняк, перадалі майстры з мінскага Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. А некаторыя і супрацоўнікі ўстаноў культуры раёна зрабілі сваімі рукамі. Гэтае ўмельства, дарэчы, скарыстоўваецца, калі праводзяцца майстар-класы з мясцовымі школьнікамі. Здавалася б, сучасныя людзі не надта вераць у тое, што вырабленая пэўным чынам лялька можа быць абярэгам жытла. Тым не менш у любанцаў да незвычайнай выставы вялікі інтарэс.
Самаробныя лялькі — госці з даўніныБольш за сотню арыгінальных тэкстыльных лялек можна пабачыць на выставе ў Любанскім музеі традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў
Частку лялек, расказала дырэктар Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы Наталля Сіняк, перадалі майстры з мінскага Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. А некаторыя і супрацоўнікі ўстаноў культуры раёна зрабілі сваімі рукамі. Гэтае ўмельства, дарэчы, скарыстоўваецца, калі праводзяцца майстар-класы з мясцовымі школьнікамі. Здавалася б, сучасныя людзі не надта вераць у тое, што вырабленая пэўным чынам лялька можа быць абярэгам жытла. Тым не менш у любанцаў да незвычайнай выставы вялікі інтарэс. Сакрэт, здаецца, просты: у кожную ляльку, што гасцюе ў Музеі рамёстваў, укладзена часцінка душы яе майстра.
А колькі новага, цікавага даведваюцца наведвальнікі выставы! Зрэшты, тое новае — гэта, хутчэй, забытае старое, нават старажытнае. Лялькі спрадвеку ў славянскай культуры ў пашане. Гісторыя ж народнай тэкстыльнай лялькі пачыналася ў часы язычніцтва, калі людзі верылі, што ўсё ў свеце ўзаемазвязана, і што скрутак звычайнай тканіны можна “зарадзіць”, нібы сёння акумулятар, магічнай сілай. Лялькі, дарэчы, рабіліся дзецьмі, падлеткамі з кавалкаў ношанага бацькоўскага адзення. Лічылася, што адзенне акумулюе жыццёвую сілу, станоўчую энергію таго, хто яго носіць. Таму і лялькі атрымліваліся не толькі мяккімі ды цёплымі навобмацак, а і напоўненымі дабрынёй, любоўю, клопатам пра тых, каму прызначаліся.
Ці ведаеце вы, што пры вырабе лялек нельга было карыстацца ні нажніцамі, ні іголкай? Гэта каб жыццё было “не рэзанае і не колатае”. Тканіну рвалі рукамі, а дэталі фармавалі і злучалі між сабой рознымі ніткамі, вяровачкамі, тасьмамі. Прычым завязвалі іх абавязкова на няцотную колькасць вузельчыкаў: код прадаўжэння жыцця... Лялькі трэба было майстраваць правільна адразу, не перапыняючыся і не перарабляючы: паўторныя дзеянні, лічылася, перакрэсліваюць папярэднія і пазбаўляюць выраб магічнай сілы. А каб надзяліць ёй ляльку, у некаторых выпадках чыталі спецыяльную замову, якую іншы раз трэба было паспець не збіваючыся закончыць, пакуль робіцца абярэг. Былі, зрэшты, і лялькі, выраб якіх патрабаваў поўнага маўчання.
Некалі, сцвярджаюць цяпер этнографы, лялькі рабіліся амаль на ўсе выпадкі жыцця. Для дзіцячых гульняў прызначаліся “зайчыкі на пальчыкі”, куваткі, мотанкі. Надзейным сродкам ад дзіцячых слёз была лялька “Уцешніца”. Яе даставалі, калі малое пачынала капрызіць. Выгляд жа лялькі-прыгажуні — багата апранутай, аздобленай малюсенькімі цукеркамі або пернікамі — адразу ж прымушаў плаксу забыцца пра слёзы.
Шмат лялек выступала ў ролі абярэгаў жытла. Скажам, “Берагіня дома”, “Кубышка-траўніца”. Трынаццаць невялікіх лялек “Ліхаманак”, падвешаных на чырвонай вяровачцы над печкаю, адпужвалі духаў хвароб, што, як верылі продкі, пранікаюць у хату праз пячныя коміны.

Ягор Уладзіміраў
На здымку:
Самаробныя лялькі — госці з даўніны
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter