Дзе Купала начавала…

Мастачка Ганна Сілівончык прадаўжае здзіўляць багаццем сваіх мастацкіх вобразаў. На гэты раз яе фантазіі віруюць вакол старажытнага народнага абрадуДобры, гарэзлівы гумар, радаснае светаўспрыманне, яркія колеры. Тонкая, нават далікатная гульня з сэнсамі і формамі, у якіх ажываюць вобразы — гэта яе, Ганны Сілівончык, творчы почырк. Адметны і жыццярадасны. У тым можна ў чарговы раз пераканацца ў галерэі “Тызенгаўз” у Гродне на выставе жывапісу Ганны Сілівончык “Дзе Купала начавала”. Дарэчы, так называецца і кніга, ілюстраваная мастачкай. Разам з адкрыцём выставы ладзілася і прэзентацыя кнігі, якую склала казачніца Алена Масла. Між тым на сайце выдавецтва “Мастацкая літаратура” пра выданне напісана коратка і ясна: “Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і пры¬маўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае”.
Карціна Ганны Сілівончык “Папараць­кветка”. 2005 год.Мастачка Ганна Сілівончык прадаўжае здзіўляць багаццем сваіх мастацкіх вобразаў. На гэты раз яе фантазіі віруюць вакол старажытнага народнага абраду
Добры, гарэзлівы гумар, радаснае светаўспрыманне, яркія колеры. Тонкая, нават далікатная гульня з сэнсамі і формамі, у якіх ажываюць вобразы — гэта яе, Ганны Сілівончык, творчы почырк. Адметны і жыццярадасны. У тым можна ў чарговы раз пераканацца ў галерэі “Тызенгаўз” у Гродне на выставе жывапісу Ганны Сілівончык “Дзе Купала начавала”. Дарэчы, так называецца і кніга, ілюстраваная мастачкай. Разам з адкрыцём выставы ладзілася і прэзентацыя кнігі, якую склала казачніца Алена Масла. Між тым на сайце выдавецтва “Мастацкая літаратура” пра выданне напісана коратка і ясна: “Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і пры¬маўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае”.
Якім жа чуйная душа Ганны Сілівончык бачыць свята Купалле? Яна творыць таямнічы свет яркім і неардынарным, хоць у аснове фантазій — знаёмыя ўсім сюжэты і матывы беларускага фальклору. Тут трохі і ад лепшых узораў наіўнага мастацтва, ёсць стылізацыі пад творы мастацтва дэкаратыўна-ужытковага. З карцін праменяць гумар і сардэчнасць. Мастачка смела гуляе, эксперыментуе са старымі тэмамі, напаўняе іх новым зместам і гучаннем. І традыцыі гарманічна спалучаюцца з сучаснасцю ў яе выявах, а разам ствараюць мудрагелістую мазаіку, містычныя ўзоры знакаў і сімвалаў. Яны, нібы лялькі-матрошкі, нясуць у сабе і прыхаваныя сэнсы-значэнні — толькі ўмей расчытаць. А каму да “Тызенгаўза” не трапіць, можна завітаць на сайт http://silivonchik.ru/
У творчасці Ганны Сілівончык шмат аптымізму, жадання падзяліцца зробленым. Выставы яе карцін рэгулярна праходзяць ў Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве ды іншых гарадах. Творы ўраджэнкі Гомеля ёсць у Мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі сучаснага рускага мастацтва (ЗША), а таксама ў фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Елабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (Расія), у прыватных зборах калекцыянераў розных краін. Што ж, яе мастацтва і сапраўды дапамагае шукаць гармонію і суладнасць у гэтым свеце. І не выпадкова ў 2009 годзе Ганна Сілівончык ушанавана медалём “Талент і прызванне” міжнароднага альянса “Міратворац”.

Іван Іванаў
На здымку:
Карціна Ганны Сілівончык “Папараць­-кветка”. 2005 год.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter