Дзе купіць лясную красуню?

Елачныя базары на Міншчыне распачнуць сваю работу 20 снежня.
Елачныя базары на Міншчыне распачнуць сваю работу 20 снежня.

У вобласці будуць арганізаваны 232 гандлёвыя кропкі — ва ўсіх лясніцтвах, лясгасах, раённых цэнтрах і гарадах вобласці. На елачных базарах будуць прадавацца елкі і сосны. Таксама можна будзе набыць кампазіцыі з елачных галінак, шышак і маляўнічых стужак. «У гэтым навагоднім сезоне мы плануем прадаць не менш за 50 тысяч навагодніх дрэў. Кошт елак і соснаў будзе залежаць ад іх вышыні. Напрыклад, дрэўцы да 1 метра ў сярэднім абыдуцца ў 45 тысяч, ад аднаго да двух метраў — 55 тысяч, 2—3 метры — 70 тысяч рублёў», — расказвае начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Андрэй Кошаль.

Дарэчы, у кожным лясгасе ўстаноўлены свае цэны на навагоднюю прадукцыю для рэалізацыі на елачных базарах. Калі чалавек будзе звяртацца непасрэдна ў лясгас або лясніцтва, кошт навагодніх дрэў будзе меншы.

Марына АРЫНIНА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter