Дзе аб'яднаць кіраўнікоў і радавых працаўнікоў? На турзлёце...

У бягучым годзе мерапрыемства аб’яднала 18 каманд — прадстаўнікоў 48 арганізацый, устаноў і сельгаспрадпрыемстваў. Сярод вялікай колькасці выпрабаванняў, у якіх спрабавалі свае сілы ўдзельнікі, складана было вызначыць адно — найбольш яркае і захапляльнае, бо ўсе конкурсы цікавыя, па-свойму адметныя і запамінальныя. Чым толькі не займаліся турысты: яны прыбіралі аб’екты прыдарожнага сэрвісу (так званы турыстычны дэсант), прэзентавалі газеты аб сваіх прадпрыемствах, здзіўлялі талентамі ў мастацкіх сцэнках. Больш таго: арганізатары прадугледзелі спартыўную праграму — каманды спрачаліся за права быць першымі ў дартсе, пляжным валейболе, веласпаборніцтвах, пераадольванні перашкод, віктарыне «Віцебшчына Алімпійская» і іншых.

Шаркаўшчынскі вопыт варты пераймання.

Але галоўную ролю надалі ўсё ж такі навінцы! Дзякуючы кулінарнаму спаборніцтву мно- гія кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна прыехалі на турзлёт і асабіста далучыліся да цікавага маладзёжнага свята. Разам са сваімі камандамі яны рыхтавалі смачныя і арыгінальныя стравы, якія потым прадстаўлялі на суд журы. А ўдзельнікі каманд падтрым- лівалі сваіх кіраўнікоў, з задавальненнем дапамагалі ім, стараючыся найлепшым чынам прадставіць калектыў. Па меркаванні старшыні Шаркаўш- чынскага райвыканкама Мечыслава Морхата, гэта лепшы ход, каб аб’яднаць кіраўнікоў, прадстаўнікоў маладога пакалення з радавымі працаўнікамі, даць пагутарыць у нефармальных абставінах, магчыма, нават вырашыць некаторыя праблемы.

Перамогу ў кулінарным конкурсе ў няпростай барацьбе заваявалі аб’яднаныя каманды раённага аддзела ўнутраных спраў і АСБ «Беларусбанк», райвыканкама, ААТ «Агратэхсэрвіс», Вялікасельскай школы-сада і Гуркаўскай базавай школы, прадпрыемства меліяратыўных сістэм, Шаркаўшчынскай і Германавіцкай сярэдніх школ, ДРБУ-131 і райгаза, а таксама зборная каманда ААТ «Княж».

Яркай старонкай турыстычнага злёту-2011 стала таксама акцыя «Мой турыстычны лагер без алкаголю, смецця і тытунёвага дыму», да ўдзелу ў якой далучыліся ўсе каманды. Найбольш цікава і весела мерапрыемства па ўмацаванні здаровага ладу жыцця было праведзена аб’яднанай камандай цэнтральнай раённай бальніцы і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Медыцынскія работнікі раёна на чале з намеснікам галоўнага ўрача Марынай Вашкель і галоўнай медсястрой Валянцінай Хаданёнак наведалі турыстычныя лагеры ўсіх каманд, прапанавалі моладзі прыняць удзел у жартоўнай акцыі — абмяняць цыгарэты на цукеркі. А ўсім, хто не хацеў адмовіцца ад шкоднай звычкі курэння, падарылі антынікацінавыя пластыры. Акцыя суправаджалася песнямі, жартамі і вясёлым звонкім смехам, які, як вядома, працягвае жыццё.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ

НА СНИМКАХ: Дырэктар ААТ «Буеўшчына» Дзмітрый ЛАМАКА — у адзін з момантаў правядзення конкурсу «Рыбная поліўка і шашлык»; Перамогу ў акцыі «Мой турыстычны лагер без алкаголю, смецця і тытунёвага дыму» заваявала зборная цэнтральнай раённай бальніцы і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; Судзейская камісія на чале са старшынёй райвыканкама Мечыславам МОРХАТАМ у час наведвання турыстычнага лагера зборнай каманды Агратэхсэрвіса, Велікасельскай і Гуркаўскай школ. Менавіта гэта каманда стала адной з пераможцаў у конкурсе «Рыбная поліўка і шашлык».

 Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter