ДЫЯЛОГІ

Беларускi гумар

Ведае слабінку

Паміж мужам і жонкай:

— Толя, ты мяне кахаеш?

— Кахаю, але ж ты сёння ўжо купіла сабе сумачку! Што яшчэ хочаш?

— Нагледзела ў краме цудоўныя чаравікі!

Свая методыка

Размаўляюць дзве маладыя гаспадыні:

— Я хутка пазнаю, калі страва гатова...

— Па смаку?

— Не, па паху: калі патэльня або каструля прыгарыць.

Гатоў памерці

У маладых заканчваецца мядовы месяц. Жонка наварыла есці. А муж пачынае круціць носам, маўляў, нясмачна.

— А ты хіба забыў, як перад вяселлем казаў, што за мяне гатоў памерці? — дакарае жонка.

— Так і быць, — адказвае муж, хрысцячыся. — Давай свае пельмені!

Супакоіў

Правяраючы з раёна незадаволена ківае галавой, гледзячы на дрэнны ўраджай на палетках сельгаскааператыва.

— Гэта што! — апраўдваецца старшыня гаспадаркі. — Вось зараз заедзем да мяне дамоў. Пабачыце, якія цудоўныя ў мяне грады!

Самадастатковы

На сустрэчы з чытачамі ў пісьменніка пытаюць:

— Якія кнігі вы любіце чытаць?

— А навошта мне чытаць чужыя, калі я пішу свае?

Вось табе і малеча!

Па дарозе ідуць бабуля з чатырохгадовым унукам.

— Асцярожна, Васілёк, — гаворыць бабуля, — вунь насустрач «ту-ту» едзе!

— Не «ту-ту», а «Аўдзі-А4», — адказвае ўнук.

Міхась СЛІВА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter