Дыпломы – беларускім кнігам

Дзесяць дыпломаў атрымалі беларускія выданні на ІV Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі”, які праходзіў у Маскве. У гэтым годзе журы конкурсу ацэньвала выданні па дзевяці намінацыях і Гран-пры. Дыплома другой ступені ў намінацыі “Садружнасць” удастоена выданне Беларускага тэлеграфнага агенцтва “Садружнасці Незалежных Дзяржаў 15 гадоў”. У намінацыі “Кніга цікавага лёсу” дыплом першай ступені атрымаў зборнік вершаў “Мама. Маці. Матуля” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Такія выданні не маглі не атрымаць узнагароды У гэтым годзе журы конкурсу ацэньвала выданні па дзевяці намінацыях і Гран-пры. Дыплома другой ступені ў намінацыі “Садружнасць” удастоена выданне Беларускага тэлеграфнага агенцтва “Садружнасці Незалежных Дзяржаў 15 гадоў”. У намінацыі “Кніга цікавага лёсу” дыплом першай ступені атрымаў зборнік вершаў “Мама. Маці. Матуля” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Двухтомная энцыклапедыя “Беларускі фальклор” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” заваявала дыплом першай ступені ў намінацыі “Мае універсітэты”. У гэтай жа намінацыі дыплом трэцяй ступені атрымала кніга “Мужчынскі касцюм на Беларусі” выдавецтва “Беларусь”.

Як паведаміла кансультант упраўлення развіцця выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Шыцік, у намінацыі “Наш сучаснік” дыплома трэцяй ступені ўдастоена серыя з трох кніг “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Уладальнікам дыплома другой ступені ў намінацыі “Кніга — дзецям” стала кніга “Дзікія лебедзі” (аўтар Г.-Х. Андэрсен) выдавецтва мінскага Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. У намінацыі “Надрукавана ў Садружнасці” дыплом першай ступені атрымаў альбом “Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь” (надрукавана ў друкарні “Прынтым-Пак”), дыплом трэцяй ступені — энцыклапедыя “Brіtаnnіса. Настольная энцыклапедыя” (надрукавана на паліграфкамбінаце імя Я. Коласа).

Вольга Кісялёва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter