Дыплом па-суседску

Расійскія сельгасспецыялісты павышаюць кваліфікацыю ў БДСГА

Расійскія спецыялісты сельскай гаспадаркі павышаюць сваю кваліфікацыю ў БДСГА.

— З такой прапановай да нас звярнуўся губернатар Бранскай вобласці Мікалай Дзенін пасля адной з сустрэч са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Руднікам, — гаворыць доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар кафедры біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Мікалай Гаўрычэнка.

Першымі майстар-клас на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Белдзяржакадэміі прайшлі раённыя кіраўнікі сельскагаспадарчай галіны Браншчыны. Затым вядучыя беларускія навукоўцы пазнаёмілі з перадавымі метадамі вытворчасці мяса і малака галоўных аграномаў расійскага рэгіёна. Цяпер на чарзе — кіраўнікі сельскіх гаспадарак Бранскай вобласці. Усяго на вучэбнай пляцоўцы школы-фермы РУП «Вучгас БДСГА» свае веды ў час тэарэтычных і практычных заняткаў папоўняць каля шасцідзесяці расійскіх спецыялістаў.

Расіяне сваімі дыпломамі засталіся задаволеныя. Губернатар Бранскай вобласці таксама выказаў падзяку кіраўніцтву і выкладчыкам БДСГА за прадуктыўныя заняткі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter