Тэма Балонскага працэсу не сыходзiла з нашых вуснаў ужо шмат гадоў

Дыплом не ведае меж

Тэма Балонскага працэсу не сыходзiла з нашых вуснаў ужо шмат гадоў. Меркаваннi на гэты конт выказвалiся самыя розныя: як захапленнi, маўляў, возьмем ад еўрапейскай адукацыii ўcё самае лепшае, так i асцярогi, што пачнецца массавы адток спецыялiстаў.



Калі з першым сцвярджэннем пагадзіцца можна, то вось з другім наўрад ці. І гэта паказвае ўжо ўласны вопыт, паколькі многія меха-нізмы Балонскага працэсу, і ў іх ліку акадэ-мічная мабільнасць, у нашай краіне працуюць, і не адзін год. І педагогі, і студэнты неаднаразова з’язджалі на стажыроўкі за межы краіны і вярталіся назад, набываючы новыя веды і перадавы вопыт. Напрыклад, толькі ў мінулым годзе за мяжой стажыраваліся больш за 3,5 тысячы беларускіх студэнтаў.

Скептыкі ўсміхнуцца. А вось тыя, хто ведае сітуацыю знутры, як, напрыклад, выкладчык кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі БДУ Андрэй Навіцкі, які стажыраваўся ў Даніі з 2010 па 2012 год і  вярнуўся на працу ў родную ВНУ, думаюць інакш. «Я набраўся там вопыту, падрыхтаваў шэраг навуковых прац, — гаворыць ён. — А яшчэ параўнаў сітуацыі. Напрыклад, калі ў Беларусі выкладчык працуе на стаўцы, там шмат што залежыць ад знешняга фінансавання ВНУ. Калі не хапае грошай, стаўкі скарачаюцца, і людзі папросту могуць стра-ціць працоўныя месцы і апынуцца на вуліцы».

Вядома, колькі лю-дзей — столькі і меркаванняў. І ўсё ж наіўна думаць, што зараз нашых спецыялістаў расхапаюць у долю секунды. А вось памятаць пра  даволі вядомую прыказку «Дзе нарадзіўся, там i згадзіўся» — трэба. Пацвердзіў гэтую думку і міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў: «Многія баяцца, што далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу паслужыць масавай уцечцы маладых спецыялістаў, бо нашы дыпломы будуць зараз прызнавацца ў кожнай краіне агульнаеўрапейскай адукацыйнай прасторы. У людзей ствараецца ілюзія, што калі ты з’ехаў у еўрапейскую краіну, то табе дадуць усе ўмовы для працы. Гэта зусім не так. Масавага адтоку нашых спецыялістаў у іншыя краіны не будзе».

veraart14@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter